Людзі выступілі супраць абстрэлаў, што ладзяцца пад іх вокнамі.
Насупраць будынка Аблдзяржадміністрацыі, у якім месціцца кіраўніцтва «ДНР», сабраліся каля 500 чалавек. Яны выкрыкваюць антываенныя лозунгі, паведамляе«Новая газета». Пратэстоўцы перакрылі цантральную вуліцу Данецка — вуліцу Арцёма.
«Спыніце вайну!», «Вярніце нам жытло, у нас разбілі дамы», «Сыдзіце ўсе!», — крычаць жыхары Данецка.
Паведамляецца, што асноўная частка мітынгоўцаў прадстаўляе пасёлак Кастрычніцкі — раён на поўначы Данецка, блізкі да аэрапорта.
Асноўнае патрабаванне мітынгоўцаў — прыпыненне сепаратыстамі абстрэлаў, што ладзяцца з жылых кварталаў і выклікаюць агонь узброеных сіл Украіны па мірным насельніцтве.
Толькі ўчора ў пасёлку Кастрычніцкім былі параненыя дзесяцёра, за тыдзень загінулі два чалавекі.
Людзі пачалі збірацца каля 11-й раніцы, паліцыя «ДНР» не разганяе мітынг і «выглядае разгубленай». Каля 13:30 да пратэстоўцаў выйшаў Аляксандр Захарчанка, кіраўнік «ДНР». Ён абяцае жыхарам разбураных дамоў перасяленне ў бяспечныя месцы. Пратэстоўцы пачынаюць разыходзіцца.
А 4-й гадзіне на стыхійным мітынгу засталося каля 30 чалавек.
Гэта першы падобны пратэст за час вайны. Усе ранейшыя малалікія акцыі пратэсту супраць баевікоў расійскім спецслужбам удавалася хутка нейтралізаваць.
Об этом рассказали в ЖКХ.
Для решения задачи требуется серьезная подготовка и сообразительность. Справишься с ней?
Образованию гололёда на дорогах и тротуаров способствовали выпавшие осадки в виде мокрого снега, а также…
По информации правозащитного центра «Вясна», в одной из колоний политическим заключенным, которых только что перевели…
Избранный президент США может назначить бывшего начальника разведки Ричарда Гренелла спецпосланником по войне в Украине.…
Нутрициологи без конца говорят об опасных последствиях дефицита белка в организме. Но что если в…