25 ноября 2024, понедельник05:41

В стране и мире

У “Clash of Clans” і “Brawl Stars” беларусы больш не пагуляюць

24 марта 2023, 9:55

Фота: Supercell

Фота: Supercell

Распрацоўшчык "Supercell" закрывае доступ да ўсіх сваіх гульняў у Беларусі і Расіі.

 

Кампанія Supercell заблакуе ўсе свае гульні і дадаткі на тэрыторыі Беларусі і Расіі да канца вясны 2023 года. Аб гэтым кампанія паведаміла 22 сакавіка на сваім афіцыйным сайце.

Прычына падобнага кроку — вайна ва Украіне.

«У адказ на вайну ва Украіне, якая працягваецца, кампанія Supercell выдаліла свае гульні з інтэрнэт-крам дадаткаў у Расіі і Беларусі. Доступ да ўсіх гульняў Supercell для ўсіх карыстальнікаў з Расіі і Беларусі будзе спынены на працягу вясны 2023 года згодна з прынятым раней рашэннем», — заявілі ў кампаніі.

Паведамляецца, што тыя, хто будзе карыстацца VPN для абыходу забароны, будуць таксама заблакаваныя.

Supercell з’яўляюцца стваральнікамі такіх папулярных гульняў як Brawl Stars і Clash of Clans (на дадзены момант ужо недаступныя для запампоўкі з інтернэт-крам у Беларусі і Расіі).

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Иллюстрация media-polesye.com