У пінскую гарадскую бібліятэчную сетку ўваходзяць восем бібліятэк, адна з якіх дзіцячая. Штогод іх паслугамі карыстаюцца больш за 25.000 чытачоў. Толькі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы кніжны фонд налічвае 127.000 асобнікаў.
Як расказала Медыя-Палессю дырэктар Пінскай гарадской бібліятэчнай сістэмы Дзіна Лагодзіч, пінскія бібліятэкі маюць даволі моцную матэрыяльна-тэхнічную базу і забяспечаны аргтэхнікай. На сённяшні дзень для аказання паслуг чытачам маюцца каля 60 камп’ютараў і больш за два дзясяткі ксераксаў і шматфункцыянальных машын. Прычым, у межах дзяржпраграмы “Культура Беларусі”, якая будзе доўжыцца да 2017 года, тэхнічнае забеспячэнне бібліятэчнай сеткі будзе паляпшацца. З 2015 года ўлік і рэгістрацыя чытачоў вядзецца ў электроннай форме.
“Акрамя таго, у нашых установах працуе шмат розных клубаў па-інтарэсах. Напрыклад, клуб “Паліглот” для вывучэння замежных моў, краязнаўчы клуб, духоўна-асветніцкі цэнтр “Вытокі”, літаратурна-музычная гасцёўня “Шчырасць”, у якую на сустрэчы з чытачамі запрашаюць дзеячаў культуры. Таксама пачаў працу цэнтр прававой інфармацыі”, – кажа Дзіна Лагодзіч.
Каб зацікавіць чытача, бібліятэкары ладзяць нестандартныя мерапрыемствы. Напрыклад, мінулым летам праводзілі “Чытальны зал пад адкрытым небам”, падчас якога знаёмілі людзей на вуліцах горада з кніжнымі навінкамі. Сёлета на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі будзе адчынены інфармацыйна-культурны цэнтр, у якім пінчане і госці горада змогуць бавіць вольны час: чытаць кнігі і часопісы, глядзець фільмы, зладзіць сэрфінг па інтэрнэту і абмеркаваць цікавыя тэмы.
“Нягледзячы на развіццё інтэрнэт-тэхналогій і кніг на электронных носьбітах, аматары папяровай кнігі будуць заўсёды. Таму што падчас чытання звычайнай кнігі чалавек атрымлівае асалоду, а чытанне з гаджэту – гэта ўжо іншыя адчуванні. Тым больш, шмат хто з нас і так на працы сутыкаецца з камп’ютарамі і ад іх хочацца проста адпачыць”, – лічыць галоўны пінскі бібліятэкар.
Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі Лілія Моцюк распавяла аб тым, як стаць чытачом быбліятэкі і якія кнігі карыстаюцца найбольшым поспехам: “Карыстальнікам абанементскай залы нашай бібліятэчнай сістэмы можа стаць любы жыхар Пінска. Для гэтага трэба прад’явіць пашпарт, звесткі з якога ўнясуць у спецыяльны фармуляр (таму дзеткі першы раз павінны прыйсці з бацькамі). Госці сталіцы Палесся могуць скарыстацца паслугамі чытальнай залы, дзе ёсць шмат навінак перыёдыкі і літаратуры”.
У асноўным пінчукі бяруць кніжныя навінкі, аб якіх даведваюцца з інтэрнэта. Бывае, што іх нельга скачаць бясплатна, таму і ідуць у бібліятэку. Для прыцягнення чытачоў праводзяцца розныя інфармацыйныя мерапрыемствы і створаны бібліятэчны сайт, на якім змяшчаюцца віртуальныя выставы, электронны каталог і рэклама навінак, што паступілі ў бібліятэчныя фонды. Моладзь часта шукае падручнікі.
“У цэнтральнай бібліятэцы мы абслугоўваем у асноўным дарослага чытача, аднак сёлета арганізавалі спецыяльны вугалок дзіцячай кнігі. Туды прыходзяць мамы і таты з дзеткамі, маленькія цягнуцца да яркіх кніжак. Цікава, што на летніх канікулах бабулі сваім унукам, якія навучаюцца ў малодшых класах, бяруць пачытаць кніжкі. Мы заўважылі, што людзі пачалі вяртацца да традыцыйнай кнігі. Часам, прачытаўшы твор у электронным выглядзе, яны перачытваюць яго ў папяровым варыянце і кажуць, што так лепей”, – сцвярджае Лілія Моцюк.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…