«Лісты Каліноўскага невыпадкова ў савецкі час не друкаваліся. Дастаткова згадаць яго словы: «Не народ для ўраду, а ўрад для народу!», і больш актуальнае сёння: «Толькі тады зажывеш шчасліва, мой народзе, калі над табой маскаля не будзе!», — прыгадаў пісьменнік.
Арлоў распавёў новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага ды малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расійскіх войскаў, пра ўдзел жанчын у вызваленчых паўстаннях XIX стагоддзя на Беларусі.
Гісторык прыгадаў пра «Беларускую Жану Д’Арк» Эмілію Плятэр.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.






































