1 марта 2026, воскресенье10:46

Политика

У Беларусі здымаюць абмежаванні на продаж алкаголю

26 августа 2015, 14:55

Абмежаванні знятыя ў Мінску і Гомелі.

Па даручэнні намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага, у Мінску адміністрацыі раёнаў прымаюць рашэнне па адмене абмежаванняў наконт рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

«Учора ужо тры раёны — Заводскі, Партызанскі і Першамайскі — адмянілі абмежаванні. Сёння ўсе раёны прадставяць мне такія рашэнні, — каментуе начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава. — Таму з сённяшняга дня ўсе крамы будуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю на працягу ўсяго рэжыму працы». Гэта значыць, калі крама працуе да 23.00 або 2.00, то продаж дазволены да самага закрыцця. Гэта ж тычыцца ранішняй рэалізацыі: з таго моманту, калі гандлёвая кропка адкрываецца, яна мае права прадаваць алкаголь.

Нагадаем, што раней продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах сталіцы абмежавалі з 22.00 да 9.00. Забарона пратрымалася два месяцы і дзесяць дзён.

Рашэнне аб зняцці абмежаванняў прынята ў працяг нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Таксама абмежаванні знятыя ў Гомелі

У Гомелі зняты абмежаванні па продажы алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, паведаміў гарадскі выканаўчы камітэт. Цяпер крамы могуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю на працягу ўсяго працоўнага часу. Раней у рамках акцыі «За здаровы лад жыцця» было прынята рашэнне абмежаваць продаж спіртнога з 22.00 да 9.00.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото из архива МП
Люди в Иерусалиме прячутся от атаки иранских дронов. 28 февраля 2026 года. Mostafa Alkharouf/Anadolu via Getty Images

Полешуки