23 ноября 2024, суббота10:38

Политика

У Беларусі зацверджаны план мерапрыемстваў па дэбюракратызацыі дзяржапарату

17 июля 2015, 9:56

У Беларусі зацверджаны план мерапрыемстваў па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 584 ад 10 ліпеня 2015 года «Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года нумар 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2016 года адзіны партал электронных паслуг з’яўляецца базавым пунктам доступу для зацікаўленых асоб пры дыстанцыйнай падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе (заявак на іх ажыццяўленне) і атрыманні адпаведна вынікаў адміністрацыйных рашэнняў дзяржаўных органаў і арганізацый у выглядзе электроннага дакумента.

План мерапрыемстваў прадугледжвае таксама пашырэнне практыкі правядзення прэс-канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па актуальных для насельніцтва пытаннях, у тым ліку з прыцягненнем дэпутатаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх аб’яднанняў. Акрамя таго, дзяржаўныя органы і арганізацыі павінны аператыўна размяшчаць на сваіх сайтах інфармацыю аб змяненнях у заканадаўстве, якія закранаюць правы, абавязкі і законныя інтарэсы грамадзян для растлумачэння насельніцтву новых палажэнняў і норм.

Да 1 снежня 2015 года дзяржорганы і арганізацыі павінны падрыхтаваць і рэалізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне своечасовага пераходу на міжведамаснае электроннае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і падпарадкаваных ім арганізацый. Таксама яны павінны прыняць вычарпальныя меры па скарачэнні папяровага дакументаабароту і забяспечыць выкарыстанне сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту, дапрацаваць праграмны комплекс «Адно акно» з улікам выяўленых на практыцы недахопаў у яго рабоце.

Персанальная адказнасць за выкананне плана мерапрыемстваў ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media