19 декабря 2025, пятница17:24

В стране и мире

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фільм пра Шарамета, сацсеткі журналіста Кулевіча, блогера Павука, украінскага дэпутата Ганчарэнкі

31 января 2023, 16:36

Фото используется в качестве иллюстрации

Фото используется в качестве иллюстрации

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" ютуб-ролік "Новыя факты забойства Паўла Шарамета" тэлеканала "Белсат", які праглядзела больш за 58 тыс. карыстальнікаў.

 

Рашэннем гэтага ж суда «экстрэмісцкімі» прызнаныя старонкі «Сообщества железнодорожников Беларуси» (СЖБ) у сацыяльных сетках «УКантакце» (2.767 падпісчыкаў), «Інстаграм» (1.981) і «Фэйсбук» (14).

Суд Ленінскага раёна Магілёва надаў аналагічны статус кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў кіраўніка міжфракцыйнага аб’яднання дэпутатаў украінскага парламента «За дэмакратычную Беларусь» Аляксея Ганчарэнкі — тэлеграм-канала «ГОНЧАРЕНКО» (амаль 204 тыс. падпісчыкаў), а таксама старонкі ў «Інстаграм» (каля 75 тыс.).

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны ютуб-канал «Тэлеканал Прямий» (2,36 млн падпісчыкаў) аднайменнага ўкраінскага вяшчальніка.

Суд Ленінскага раёна Гродна прыняў такое ж рашэнне ў адносінах да інфармацыі на старонках у сацыяльных сетках гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча.

Суд Крупскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт акаўнтаў блогера Андрэя Павука ў «ЦікТоку».

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкім» змесціва тэлеграм-канала «Гос. Террор» (255 падпісчыкаў).

На падставе рашэння суда Буда-Кашалёўскага раёна (Гомельская вобласць) у «экстрэмісцкі спіс» унеслі 79 тэлеграм-стыкераў з выявай Адольфа Гітлера.