6 сакавіка Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць Беларускую грамадскую арганізацыю “Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў”, паведамляе “Віцебская вясна”.
Офіс арганізацыі быў у Віцебску. Яе асноўнымі заснавальнікамі і чальцамі з’яўляліся пераважна супрацоўнікі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта.
“Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў” была заснаваная ў 1998 годзе. З 2013 года яна ўваходзіла ў Сусветную арганізацыю алергіі (WAO).
Сябры арганізацыі распрацоўвалі і ўкаранялі ў практыку новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі алергічных захворванняў, імунадэфіцытаў і іншых відаў імунапаталогіі. Сярод іх былі сапраўдныя прафесіяналы: толькі ў кіраўніцтве асацыяцыі працавалі восем прафесараў і пяць дацэнтаў.
Асацыяцыя трапіла пад “зачыстку” грамадскіх арганізацый, якая ідзе ў Беларусі з ліпеня 2021 года. За гэты час былі знішчаныя сотні грамадскіх арганізацый.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!