Skip to content
11 октября 2026, воскресенье 13:50
Полешуки

У акцыі салідарнасці беларусаў Вільні прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская

Media-Polesye

Акцыя прайшла на Кафедральнай плошчы. Пасля мітынгу калона накіравалася да Беларускай амбасады, дзе адбыўся канцэрт.

“Нас нішто не спыніць, пакуль мы не вернем сабе нашу краіну”, – адзначыла Святлана Ціханоўская.

“Мы з вамі ўсе — дзеці адной краіны, і гэта краіна належыць нам, а не ўзурпатарам і акупантам”, — заявіла яна, звяртаючыся да беларусаў.

Ціханоўская падзякавала ўсім краінам, якія падтрымлівалі беларускі народ тры гады. Асобна яна выказала падзяку Літве, якая “выратавала столькі жыццяў”.

Разам з тым палітык у чарговы раз заклікала Літву не ўраўноўваць абмежаванні для беларусаў і расіян, “адрозніваць беларусаў ад рэжыму”.

Нагадаем, Святлана Ціханоўская родам з Палесся – Мікашэвічаў Лунінецкага раёна.














Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя