19 декабря 2025, пятница15:45

В стране и мире

У АБСЕ асудзілі прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»

9 марта 2023, 9:46

"Выклікае глыбокае шкадаванне той факт, што беларускія ўлады працягваюць ствараць атмасферу пераследу і страху сярод прадстаўнікоў СМІ..., наўмысна пераследуючы і душачы свабодныя і незалежныя галасы", — заявіла прадстаўнік АБСЕ Тэрэза Рыбейра.

 

Рашэнне ўладаў прызнаць БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем», на яе думку, накіравана на «далейшы падрыў важнай працы арганізацыі па абароне і адстойванні правоў журналістаў» і з’яўляецца «праявай падаўлення ўладамі свабоды СМІ ў краіне».

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускую асацыяцыю журналістаў 28 лютага, аднак запіс у пераліку на сайце МУС з’явіўся толькі 7 сакавіка.