Як паведаміў вядучы метадыст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала, у адборачным туры фестывалю могуць прыняць удзел аматарскія інструментальныя і вакальныя эстрадна-джазавыя калектывы, ансамблі і студыі эстраднай песні, вакальна-інструментальныя ансамблі, інструментальныя эстрадныя калектывы, групы, цыркавыя студыі, ансамблі танца, калектывы размоўнага жанру і асобныя выканаўцы.
Усе выступленні будуць размежаваны па намінацыях: “Эстрадная песня”, “Эстрадная інструментальная музыка”, “Эстрадны (сучасны) танец”, “Размоўны жанр” і “Арыгінальны жанр”. Фестываль прадугледжвае адбор для ўдзелу ў конкурсе эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз” і ў конкурсе эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”.
Больш разгорнутую інфармацыю аб патрабаваннях да ўдзелу ў кожнай намінацыі можна даведацца непасрэдна ў Столінскім раённым метадычным цэнтры або па тэлефоне: 8(01655) 76-2-14.
Раённы этап фестывалю і адбор эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў для ўдзелу ў другім туры адбудуцца:
– 20 лютага ў Рэчыцкім гарадскім Доме культуры (з 11.00);
– 21 лютага ў Давыд-Гарадоцкі гарадскім Доме культуры (з 11.00);
– 21 лютага ў Альшанскім сельскім Цэнтр культуры і вольнага часу (з 13.00).
Заяўкі на ўдзел раённым этапе абласнога фестывалю сучаснага мастацтва “Эстрадны MIX” можна падаць па 18 лютага ўключна ў метадычны цэнтр ДзУК “Столінская раённая клубная сістэма”. Заяўкі падаюцца ў пісьмовым выглядзе з указаннем назвы твора, аўтара, прозвішча і імя выканаўца (назвы ансамбля, гурту), узросту.
Паштовы адрас: 225510, г.Столін, пл.Камсамольская, д.1, ДзУК “Столінская раённая клубная сістэма”. Электронная пошта: [email protected].