Турнір складаецца са спаборніцтваў па баскетболу сярод дзявочых каманд і па футболу – сярод хлапчуковых. Змагацца для навучэнцаў гэтых школ даўно не навізна: паміж імі праходзяць занальныя гульні ў футбол, спартландыя і іншыя спаборніцтвы. Вось і цяпер з’явіўся новы малады турнір, які, магчыма, стане традыцыйным.
Што тычыцца самой гульні, то яна была напружанай. Патрэбна адзначыць, што за год дзявочая каманда з Вараней узмацнілася і паказала лепшую гульню, чым у мінулы раз. Альманскія дзяўчаты перамаглі, але не паказалі сапраўднай гульні. Звычайна яны дэманструюць большую дынаміку. Каманда са Стругі ў гэтым годзе крыху расчаравала – звычайна яна заўзята змагаецца за першае месца.
Хлапчуковыя каманды паказалі добры футбол: была і сама гульня, і пенальці, і спрэчныя моманты.
Вынікі турніру:
- баскетбол: 1 месца – Альманы, 2 месца – Варані, 3 месца – Страга;
- футбол: 1 месца – Струга, 2 месца – Альманы, 3 месца – Варані.