27 ноября 2024, среда20:36

Политика

Трусаў: Я паспрачаўся з Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. А Гайдукевіч — калі падпісваецца пад маніфестам, то чаму не

3 декабря 2014, 0:41

21 снежня ў Мінску адбудзецца Кангрэс за незалежнасць, які ініцыююць Таварыства беларускай мовы і Рада інтэлігенцыі.
Алег Трусаў упэўнены: Кангрэс за незалежнасць патрэбны і своечасовы.

Найперш звяртае на сябе ўвагу, што Кангрэс будзе адбывацца менш чым за год да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак, як пераконвае старшыня ТБМ Алег Трусаў, вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты на Кангрэсе не плануецца: «Я нават паспрачаўся з Уладзімірам Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. Ён упэўнены, што мы будзем вылучаць Алену Анісім, а я кажу, што – не».

Але ж сама Анісім, намесніца Трусава па ТБМ, у мінулым не выключала магчымасці ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Правільна робіць, што не выключае. І будзе вылучацца, хутчэй за ўсё, але пры ўмове зменаў у выбарчым заканадаўстве», – кажа Трусаў.

З Гайдукевічам ці без?

Алег Трусаў гаворыць, што ў працы Кангрэса найменей прыме ўдзел 150 чалавек, а калі памяшканне будзе большым – то да 300. «Мы можам і тысячу сабраць, і дзве. Але не ў гэтым пытанне. Сама праца Кангрэсу будзе доўжыцца не болей за 2 гадзіны. Будзе прыняты Маніфест, а таксама выбраны пастаянна дзеючы орган Кагрэса, які на сталай аснове будзе разглядаць розныя пытанні. Напрыклад, наконт атамнай станцыі ў Астраўцы ці размяшчэння на нашай тэрыторыі расійскіх вайсковых базаў… Мы будзем удзельнічаць у палітычных гульнях. Наша мэта адна – незалежнасць краіны».

У працы аргкамітэта Кангрэсу за незалежнасць бярэ ўдзел толькі адзін прадстаўнік палітычных сілаў – Рыгор Кастусёў з Партыі БНФ. «Магчыма, што далучыцца партыя Зянона Пазняка, яны цяпер абмяркоўваюць такую магчымасць. Я нават вяду перамовы з «Белай Руссю», хай пакуль і не вельмі плённыя. Мы лічым, што патрыёты ёсць у любой партыі, у любой палітычнай сіле».

А ці праўда, што ў Кангрэсе прыме ўдзел ЛДПБ бацькі і сына Гайдукевічаў, якія неаднаразова скампраметавалі сябе? «26 лістапада пленум ЛДПБ падтрымаў ідэю правядзення Кангрэса. Мы накіравалі ім Маніфест, калі яны пагаджаюцца з асноўнымі пунктамі, то, калі ласка, хай прымаюць удзел як звычайныя грамадзяне», – гаворыць Алег Трусаў.

А вось старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімір Колас разглядае магчымасць удзелу ЛДПБ як пэўную правакацыю: «Асабіста я супраць, ніякага энтузіязму па гэтым пытанні ў мяне няма».

Больш пра Кангрэс і пра бягучыя справы ў апазіцыі чытайце ў заўтрашнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва».

Зміцер Панкавец


Фото иллюстрационное
Многие старались запечатлеть эти моменты на свои телефоны, фотоаппараты
Фото: polsha.org