Категории: Общество

Трэцяя нічыя запар на сваім полі

Трэцюю запар гульню на сваім полі пінская “Хваля” згуляла ўнічую. На гэты раз пінчукі мірна разышлісь з ФК “Смалявічы-СТІ”.

Больш за тысячу пінскіх аматараў футболу прыйшлі на стадыён, каб убачыць першую перамогу сваёй каманды. Як заўсёды “на ўсю шпульку” выкладваліся фанаты “Хвалі”. Але ж на табло не паспела закончыцца першая хвіліна, як мяч трапіў у сетку варот гаспадароў. Цэнтральныя абаронцы моўчкі назіралі, як нападнік гасцей Трапашка выйшаў адзін у адзін з пінскім варатаром і забіў у далёкі вугал.

Гаспадары хутка прачнуліся і на шостай хвіліне Андрэй Лясюк зрабіў лік нічыйным. Такім чынам, нападнік “Хвалі” забівае трэцюю гульню запар.

Здавалася, што і надалей гульня пойдзе са шматлікімі момантамі, а мясцовыя футбалісты працягнуць забіваць. На справе ж здарылась не зусім так. Пры адносна роўнай гульні больш момантаў стваралі прыезджыя гульцы. Некалькі разоў пінчукоў уратоўваў малады галкіпер Дручык.

Пасля перапынку малюнак гульні не змяніўся. Момантаў для таго, каб забіць гол, было мала. У асноўным гульня ішла ад адной штрафной пляцоўкі да другой. Абедзьвум камандам не хапала апошняга паса.

Самае цікавае адбылося на дададзеных арбітрам трох хвілінах. На апошняй з іх суддзя прызначыў пенальці ў вароты смаляўчан за знос Андрэя Казарына. Да “кропкі” падышоў Лясюк. Здавалася, вось яна першая перамога пінчукоў і яшчэ адзін гол на бамбардзірскі рахунак Андрэя. На жаль, нападнік прабіў не моцна і прама па цэнтру варот. Варатар такі ўдар здолеў адбіць.

На самых апошніх секундах умудрыўся атрымаць другую жоўтую картку, якая ператварылася ў чырвоную, Вішнеўскі. Такім чынам ён не прыме ўдзел у наступным матчы сваёй каманды. Калі ўлічваць, што не хутка выйдзе на поле Валадзько, пад пытаннем удзел у бліжэйшых гульнях Фастава, то трэнерскаму штабу “Хвалі” дадаецца галаўнога болю.

Склад “Хвалі”: Дручык – Вішнеўскій, Мірошкін (к), Грыневіч (Рагавік), Казарын, Вашкель, Пракапенка (Кліміхін), Карасёў, Градабоеў, Знак (Калацей), Лясюк.
Запасныя: Адамец, Курган, Бацюшко, Баранаў.
Вынікі матчаў трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд І лігі: Звезда-БГУ – Ислочь – 2:3, Слоним – Минск-2 – 0:3, Городея – Витебск – 1:0, Лида – Гомельжелдортранс – 3:1, Сморгонь – Берёза-2010 – 2:3, Славия – Речица-2014 – 3:1,

Гранит – Химик – 1:1.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

7 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

7 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

7 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

8 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

11 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

12 часов назад