Категории: Общество

ТОП 5 незвычайных пахавальных традыцый беларусаў

Што з намі будзе пасля смерці? Ці існуе «той свет»? І калі існуе, то як дастойна правесці туды памерлага? Нашыя продкі верылі, што смерць была лагічным працягам жыцця чалавека і ніколі не адпускалі нябожчыка на той свет з пустымі рукамі. Разам з ім у труну клалі ежу, адзенне або грошы. Кожная рэч мела свае сэнсы.

 

Беларускі праект Цячэ паспрабавала ў іх разабрацца і адабрала для нас топ-5 пахавальных традыцый беларусаў.

1. Курганы над магіламі і нарубы замест помніка

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –
Ўдзірванелы курган векавечны.

Да XII-XIII стагоддзя над магіламі нашы продкі насыпалі курганы. На поўначы Беларусі ў народзе іх называлі валатоўкамі. Існавалі прыгожыя павер’і, што ў насыпах спяць вечным сном волаты-веліканы.

Магчыма, вам даводзілася бачыць і нарубы. Так называлася дубовая калода альбо брус, які клалі на магілы ў многіх раёнах беларускага Палесся да сярэдзіны XX стагоддзя. Разам з драўляным крыжом такая надмагільная канструкцыя выконвала функцыю помніка. Звычай ставіць нарубы быў пашыраны ад Дняпра да басейна Мухаўца.

2. На той свет – толькі ў чыстым адзенні

Лічылася, што на тым свеце нябожчыку спатрэбіцца новае чыстае адзенне. На Берасцейшчыне труну маглі абіваць платамі (жаночы галаўны ўбор), а таксама накрываць платам самога памерлага.

3. Манеты, каб было чым разлічыцца на тым свеце

Манеты кідалі ў магілу яшчэ да нядаўняга часу. Беларусы мяркуюць, што грошы спатрэбяцца нябожчыку, каб «выкупіць месца». Праўда, у каго яго трэба выкупаць – пытанне адкрытае. Магчыма, гэты звычай звязаны з практыкай выпадковага парушэння старых магіл, каб іншыя нябожчыкі не прэтэндавалі на гэтае месца.

4. Ад хвароб – палец нябожчыка або нітка з ног памерлага

Лічылася, што нітка, якой звязвалі памерламу ногі, набывала чароўныя ўласцівасці. Напрыклад, выводзіла бародаўкі. Таксама практыкаваўся спосаб лячыць розныя хваробы з дапамогай пальца нябожчыка. Пры развітанні з памерлым чалавек мог узяць яго палец і правесці ім па хворым месцы, каб памерлы забраў хваробу з сабой.

5. Рытуалы з ежай

Пасля пахавання ўся радня збіралася за памінальным сталом, рабіла «абед». Галоўнай стравай лічылася куцця або коліва. На другі дзень пасля развітання з памерлым родзічы наведвалі яго магілу. Казалі, што пайшлі «снедаць» або «будзіць» нябожчыка.

На Радаўніцу ў Беларусі і да сёння засцілаюць магілы абрусамі-настольнікамі, раскладаюць ежу і выпіўку. Што праўда, часта на такіх абедах людзі проста напіваюцца.

Цікавая традыцыя ў нашых продкаў была звязана і з… макам! Мак рассыпалі каля хаты альбо магілы, каб нябожчык не прыходзіў да родзічаў. Лічылася, што памерлы вымушаны збіраць гэты мак і таму проста не паспявае дабрацца да жывых.

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

3 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

13 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

13 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

13 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

14 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

17 часов назад