Skip to content
13 октября 2026, вторник 10:54
В стране и мире

«Толькі вяртайся, шчасце маё»: Naviband прэзентавалі новы альбом «Адліга»

Media-Polesye

Naviband, адзін з самых яскравых гуртоў беларускай сцэны, прэзентавалі новы альбом «Адліга». Гэта шосты студыйны альбом гурта, які ствараўся некалькі гадоў. Naviband сталі крыху больш электроннымі, але захавалі акустычы гітарны індзі-гук.

Адліга» — гэта музычная гісторыя пра адраджэнне, пра імкненне да жыцця пасля працяглага сну. Ад ночы да світання, ад зімы да вясны, ад замаразкаў да адлігі. Калi абавязкова Загляне Сонца нават у самыя цёмныя часы», — так кажуць пра новую плытку музыкі.

У складанку ўвайшлі галоўныя беларускія хіты 2024-га — «Мама», «Прабач», «Лістапад», а таксама песні, запісаныя ў калабарацыі: «Маё каханне» з Шурай Бі-2, «Артэфакт» з беларускай спявачкай Palina, «Караблі», запісаная на беларускай і грузінскай мовах разам з самым вядомым грузінскім гуртом MGZAVREBI.

«Адліга» — гэта маленькае жыццё, якое вы пражываеце разам з гуртом, адчуваючы сум і пакуту, радасць і шчасце, надзею і веру. Менавіта да надзеі ў канцы гэтай гісторыі мы абавязкова і прыходзім», — кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук.

Гурт запісаваў плытку на працягу двух гадоў з дапамогай партатыўнай студыі падчас канцэртнага тура па Еўропе і ў трох асноўных месцах:

  • на беразе Атлантычнага акіяна ў партугальскім Назарэ;
  • у Гданьску і Сопаце на польскай Балтыцы;
  • у падляскай вёсцы каля Белавежскай пушчы на ​​мяжы з Беларуссю.

Альбом даступны на ўсіх лічбавых платформах, а таксама выйдзе на вініле.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя