22 ноября 2024, пятница13:27

В стране и мире

Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь

25 апреля 2024, 16:39

фото тг Светланы Тихановской

фото тг Светланы Тихановской

Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў

 

За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс – і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларусы – не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў.

Дарагія мае, у гэты ж час, калі ласка, памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы – уладальнік гуманітарнага ВНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў».


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com