15 мая 2025, четверг02:24

В стране и мире

Тихановская: Война никогда не должна быть средством решения проблем

9 мая 2025, 7:29

Вторая мировая война должна напоминать, что война никогда не должна быть средством решения проблемы. Об этом говорится в обращении Светланы Тихановской к беларусам к 80-й годовщине Победы.

 

«Дарагія беларусы! У гэты дзень усе чакаюць паважаных заяваў і гучных словаў, Але кожны год 9 траўня я адчуваю сябе вельмі няёмка ад гэтай штучнасці, бо для мяне гэты дзень ён не пра лозунгі і парады, альбо прамовы на камеру. Ён больш пра памяць і цішыню. Пра шчырую размову ў сям’і, бо ў кожнай свая гісторыя страты і болю.

Другая сусветная вайна – гэта рана, якая не зарастае. Гэта боль, які мусіць нагадваць нам: вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблемаў. Нашыя бабулі і дзядулі ішлі на фронт не дзеля медалёў, а дзеля таго, каб мы з вамі жылі без страху. Каб не было больш бамбёжак, голаду, стратаў», — сказала она.

По ее словам, сейчас эту дату пытаются превратить в шоу, но мир не рождается в маршах.

«Я бачу, як сёння ў Беларусі спрабуюць ператварыць гэтую дату ў яшчэ адно шоу — гучныя лозунгі, ваенная тэхніка. Але мір не нараджаецца ў маршах. Мір — у нашай памяці, у спачуванні, у клопаце пра блізкіх і адно аднаго.

Асабліва балюча глядзець, як гэты дзень цяпер выкарыстоўваюць для апраўдання новай вайны. Для маніпуляцыяў і рэпрэсіяў. І ўлада карае людзей, якія маюць смеласць сказаць «Не вайне». Але менавіта так — словамі «Не вайне!» — намагаемся пазбегнуць памылак мінулага», — подчеркнула она.

«У беларусаў памяць пра Другую сусветную вайну жыве дагэтуль. Менавіта таму беларусы катэгарычна не прымаюць заваёўніцкіх войнаў і імпэрскіх амбіцыяў, што і ёсьць галоўнай прычынай таго, што двум дыктатарам не ўдалося ўцягнуць у расейскую агрэсію супраць Украіны беларускі народ. Бо мы, беларусы, ніколі не былі агрэсарамі. Мы міралюбны народ, які ўмее жыць у згодзе з суседзямі і шукаць паразумення. Я вельмі спадзяюся, што хутка агонь будзе спынены, а ў наш рэгіён вернецца доўгачаканы мір і што ўсе змогуць вярнуцца дадому не на полі боя, а ў свае дамы. Я жадаю ўсім міру, беларусам свабоды, а Украіне — перамогі», — заключила она.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВкОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.


Киев атаковали дронами / фото facebook.com/MNSKOB
Ольга Ситник. Фото: Victor Grigas, Wikimedia Commons
Фото использовано в качестве иллюстрации/из архива МП