Категории: Общество

Тихановская поздравила белорусов: Жадаю, каб у новым годзе ўсе, каго нам так не хапае, вярнуліся дадому

Светлана Тихановская поздравила белорусов с Новым годом. Она говорила на белорусском языке. Тихановская отметила, что 2020-й был сложным, но он подарил много надежд и вдохновения. «У гэтым годзе многае змянілася, але галоўная змена — гэта мы самi», — говорит она.

-2020 стаў годам, калі беларусы аб’ядналіся. Мы аб’ядналіся ў сакавіку і красавіку, каб дапамагчы медыкам, якія змагаліся за нашыя жыцці. Мы аб’ядналіся ў маі і чэрвені, каб паставіць подпісы за імёны тых лідэраў, каму паверылі, і раптам ўбачылі адно аднаго у бясконцых чэргах. Мы аб’ядналіся ў ліпені, каб абараніць свой выбар. Нашых кандыдатаў пазбавілі волі, але мы пачалі сустракацца па ўсёй краіне. Займала дух ад таго, колькі нас было на супольных мітынгах! Мы аб’ядналіся ў жніўні, каб аддаць свой голас за перамены. Мы разам плакалі ад болю, калі даведаліся пра Акрэсціна, і ад радасці – калі ўбачылі, што на Маршы свабоды нас сотні тысяч.

Мы аб’ядналіся ў верасні, каб адчуць: нас ужо не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Бо кожны з нас выходзіць не за сябе, а за ўсіх. Бо адзін парваны пашпарт мацнейшы за ўсю машыну рэпрэсій. Мы аб’ядналіся ў кастрычніку, каб на вуліцах і праспектах, у дварах, на заводах і ва ўніверсітэтах змагацца за «краіну для жыцця». Мы адчулі падтрымку з усяго свету — ад беларусаў і іх сяброў. Мы аб’ядналіся ў лістападзе, каб ушанаваць новага героя. Мы пісалі на сценах «Я выхожу» — бо ніколі не забудзем Рамана Бандарэнку, а таксама Мікіту Крыўцова, Канстанціна Шышмакова, Генадзя Шутава, Аляксандра Віхора і Аляксандра Тарайкоўскага. Мы аб’ядналіся ў снежні, каб заявіць, што гатовыя да новага этапу ў нашай гісторыі, дзе мы будзем жыць паводле закону адзінага для ўсіх. Мы ведаем, што нам ужо не трэба нікому нічога даказваць — мы ўжо даказалі усё, што хацелі, — сказала Тихановская.

Она также отметила, что 2020-й стал годом, «когда мы перестали молчать и вышли из своих домов. И мы идем дальше».

— А хто там ідзе? Ідзе доктарка, якая пасьля працоўнага дня ў перапоўненай бальніцы ратуе параненых падчас акцый. Ідзе журналіст, які працуе, каб увесь свет пабачыў кадры з беларускіх вуліц і даведаўся пра герояў пратэстаў. Ідзе аўтамеханік, што бясплатна рамантуе пашкоджаныя дубінкамі і выбухамі машыны. Ідзе валанцёр, які прысвяціў месяцы свайго жыцця іншым. Ідзе колішні міліцыянер, што адмовіўся выконваць злачынны загад. Ідзе праваслаўны вернік, які маліўся за вяртанне каталіцкага арцыбіскупа дадому. Ідзе адвакатка, якая абараняе палітвязня, рызыкуючы згубіць ліцэнзію. Ідзе спартсменка, якая адмовілася ад узнагарод, якія больш не даюць ёй гонару. Ідзе праграміст, які ахвяруе на дапамогу пацярпелым. Ідзе пенсіянерка, якая не хоча, каб ейны ўнук з’ехаў з краіны. Ідзе шахцёр, які далучыўся да стачкі, бо гэта яго законны спосаб патрабаваць новых сумленных выбараў. Ідзе бізнэсовец, які адкрыў дзверы сваёй кавярні для пратэстоўцаў, а зараз хвалюецца за тых, каму ён даў працу. Ідзе настаўніца, у якой дагэтуль у сумцы ляжыць белая стужка. Ідзе мастак, які марыць, як аднойчы ўсе аўтазакі спішуць і аддадуць пад арт-аб’екты. Ідзе студэнт, які заступіўся за аднагрупніцу, таму што каханне падчас рэвалюцыі – гэта каханне на ўсё жыццё. Ідзе жыхар мікрараёна, які насуперак страху ўпрыгожвае свой двор сцягамі, хоць гэта і «хлопотное дельце». Ідзе сусед, які ўчора зрываў лістоўкі з пад’ездаў, а сёння сам іх распаўсюджвае. Ідзе беларус, які прагне павагі да сябе як да чалавека. У думках і сэрцы з намі ідзе кожны палітвязень і кожны затрыманы за сваю годнасць. Ідзяце вы — хто зараз глядзіць гэтае відэа.

Главное, по словам Тихановской, что «мы идем вместе».

— Наш шлях адвечны: мы ж выйшлі са сваіх дамоў, каб вярнуцца дадому. Кожны з нас выйшаў, каб усе мы вярнулі сабе наш агульны дом. Таму што дом — гэта месца, дзе мы — гаспадары. Дом — гэта месца, дзе жыве народ, а не народзец. Гэта месца, дзе мы і нашыя родныя ў бяспецы, адкуль не хочацца з’язжаць і куды хочацца вяртацца. Дом — гэта месца, дзе цэняць і любяць усіх і кожнага: і тых, хто хоча перамен, і тых, хто яшчэ сумняваецца. Гэта месца сустрэчы і паразумення. Дом — гэта месца, якое мы заслужылі. І ў новым годзе мы будзем жыць разам у нашым доме — у свабоднай Беларусi.

Я віншую нас з гэтым, дарагія мае беларусы. Жадаю нам заставацца такімі ж шчырымі, адкрытымі і неймавернымі. Жадаю нам яшчэ больш моцы, нашым родным — здароўя, нашым сэрцам — супакою і веры. Жадаю, каб у новым годзе ўсе, каго нам так не хапае, вярнуліся дадому. З новым 2021 годам! Жыве Беларусь! — закончила свое поздравление Тихановская.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

4 часа назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

4 часа назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

4 часа назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

4 часа назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

8 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

8 часов назад