16 июня 2025, понедельник23:28

Культура

Тэлеканал “БелМузТВ” перайшоў на беларускую мову

10 декабря 2014, 10:03

Музычныя навіны на тэлеканале цяпер будуць ісці на беларускай мове.

Ад снежня ў эфіры “БелМузТВ” з’явілася новая праграма Pra-Навіны”. Кожны выпуск уключае ў сябе тры блокі: сусветныя навіны, навіны артыстаў з постсавецкай прасторы і беларускі блок, якому будзе нададзеная асаблівая ўвага. Мяркуецца, што таксама будуць інтэрв’ю з рознымі артыстамі, як вядомымі, так і пачаткоўцамі, як з эстраднікамі, так і з прадстаўнікамі незалежнай сцэны і андэграўнду. Уся праграма цалкам выходзіць на беларускай мове. Вядучыя не толькі расказваюць пра прыезд таго ці іншага музыкі ў сталіцу, але і вучаць яго беларускім словам. Напрыклад, у нядаўняй перадачы расійская спявачка Паліна Гагарына вывучыла слова “дзякуй”.

Тварам праграмы стане Сяргей Міхалевіч з Гомеля. У начных клубах яго ведаюць як МС Карлсана, ён вядзе свецкія вечарыны, канцэрты, вяселлі, карпаратывы, адзначыўся як гулец “Клуба вясёлых і знаходлівых”. Тройчы прызнаваўся найлепшым вядоўцам года на прэміі “Nignt Gomel”, атрымаў прэмію “Найлепшы канцэртны вядоўца” ад Гомельскага аблвыканкама.

Беларуская мова паступова вяртаецца ў мясцовы музычны тэлеэфір.  З гэтага сезона на тэлеканале АНТ па-беларуску таксама выходзіць праграма “Легенды. Live”.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: znak.com
Петр Дулуб на конференции «Рынок железнодорожных услуг: логистика, экспедирование, тарифы». Минск, 13 марта 2018 года. Фото: пресс-служба БЖД
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Снимок носит иллюстративный характер