У мінулы раз мы распавялі пра акенцы на Століншне.
Цяпер прапануем Вашай увазе драўляныя вароты, якія вядуць у двары некаторых вяскоўцаў у розных населеных пунктах Століншчыны. На жаль, некторыя з іх ужо зачынены на замок, бо гаспадароў няма, а дзеці і ўнукі толькі зрэду наведваюць малую радзіму. У іншых выпадках старыя вароты мяняюць на сучасныя металічныя.
Мабыць хутка такія вароты можна будзе пабачыць толькі на фотаздымках…













































