24 ноября 2024, воскресенье14:47

Общество

Tak, Danmark! Зборная Беларусі едзе на Еўра-2016

15 июня 2015, 8:02

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) прабілася на чэмпіянат Еўропы па гандболе.

Беларусы, нагадаем, перамаглі сёння ў Мінску зборную Літвы — 31:24.

Але ўсё вырашалася праз некалькі гадзінаў.

Каб сёння вечарам Боснія ў гасцях перамагла Данію, то на ЧЕ паехала б балканская дружына. Скандынавы, дарэчы, гарантавалі сабе пуцёўку загадзя і сённяшні матч для іх быў не надта важны.

Тым не менш Данія выйграла з 26:25 (першы тайм — 13:14). Беларусь заняла ў групе 2-е месца і едзе на кантынентальнае першынство.

Выніковае становішча: Данія — 12, Беларусь — 6, Боснія — 4, Літва — 2.

Беларусы двойчы выйгралі ў Літвы, двойчы згулялі ўнічыю з Босніяй і прайгралі два разы Даніі.

12-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе пройдзе з 17 па 31 студзеня ў Польшчы (Кракаў, Уроцлаў, Сопат, Катавіцы, Лодзь). У ім возьмуць удзел 16 камандаў.


Иллюстрация media-polesye.com