Аляксандр Баразенка - журналіст і відэааператар, які нарадзіўся і вырас у Пінску, ужо тры гады, як па за радзімай. Ён адзін з нямногіх беларускіх журналістаў, які з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну трапіў у самае пекла вайны, стаў сведкам таго, як мужна змагаліся салдаты, як гінулі мірнуя людзі, як пусцелі зруйнаваныя гарады і вёскі... На жахі вайны ён глядзеў праз аб’ектыў, каб занатаваць, передаць жудасныя кадры іншым, захаваць для гісторыі. Пра тое, чаму не стаў дыпламатам і прыйшоў у журналістыку, з чаго для яго пачыналася Украіна і ці патрэбна уключаць страх на вайне, які першы сюжэт здыме па вяртанні дадому, Аляксандр Баразенка распавёў “Media-Polesye.by”.
21.05.2024