Святлана Ціханоўская адрэагавала на масіраваную расійскую атаку супраць Украіны ракетамі і беспілотнікамі. "Мае думкі з адважным народам Украіны, — напісала яна ў сацсетцы Х. — ...Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну і спыніць расійскую тэрарыстычную агрэсію. Гэтыя злачынствы не будуць забытыя".
29.12.2023