4 студзеня непажаданае расійскаму рэжыму рускамоўнае выданне «Медуза» апублікавала фільм пра самыя жахлівыя дні пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020-га. Вытворчасцю займаліся расійскія дакументалісты – магчыма, пры ўдзеле беларускіх калег, а магчыма, і не. Проста шматлікія пазіцыі ў тытрах фільма закрытыя адным тэкстам: «Не называецца па меркаваннях бяспекі».
06.01.2024