«ЧынЧыны ў мундзірах» — такую назву мае новы серыял ад Міхаіла Зуя, Дзмітрыя Есяневіча і Андрэя Кашперскага — каманды сатырычнага праекта «ЧынЧынЧанэл». На YouTube-канале Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча ўчора выйшаў першы эпізод фільма, які, парадыруючы мастацкую мову савецкага ваеннага кіно, апеліруе да ваеннага дыскурсу ў сучаснай Расіі.
17.12.2023