Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч у інтэрв'ю Віталю Цыганкову на Радыё «Свабода» патлумачыла, чаму яна не здымецца з выбараў, колькі працэнтаў яна разлічвае атрымаць, ці сапраўды яна гатовая пайсьці на нейкую пасаду пры цяперашняй уладзе і ці феміністка яна.
— Як вы адчуваеце сябе перад тэлекамэрамі? Не сакрэт, што вашы першыя відэаінтэрв’ю былі не настолькі ўдалыя, як вам бы хацелася. Удалося нешта палепшыць?
— Я спадзяюся на гэта. Але насамрэч я хвалююся вельмі моцна.
— Першае пытаньне самае канцэптуальнае — чаму вы ўдзельнічаеце ў гэтых выбарах?
— Самае галоўнае — нельга казаць, што Беларусь знаходзіцца ў нейкай стабільнасьці. Ёсьць крызіс. І сёньняшняя стратэгія ўладаў — ігнараваць голас грамадзянаў, нічога не рабіць. Нават зрабіць так, каб мы, грамадзяне, плацілі за тое, што няма ніякай стратэгіі. Менавіта таму я ўдзельнічаю ў гэтых выбарах, каб распачаць перамены. Яны вельмі нам усім патрэбныя. Каб забясьпечыць выхад з крызісу, каб забясьпечыць дабрабыт кожнай сям’і, каб у кожнага з нас зьявіліся новыя магчымасьці.
— За гэтыя тыдні шмат разоў гучалі меркаваньні, што сваім удзелам вы гуляеце на баку ўлады, што вы праект улады, нават калі вы самі гэтага не ўсьведамляеце. Што вы на гэта адкажаце?
— Больш за 107 тысяч чалавек падпісаліся за маё вылучэньне, даверылі мне быць кандыдатам у прэзыдэнты. Вось гэта для мяне самае галоўнае. Я — чалавек ад людзей, ад народу.
— Ці зьяўляецеся вы апазыцыйным кандыдатам? Апазыцыйны кандыдат — той, які ставіць за мэту зьмяніць уладу. Вы, здаецца, дагэтуль сваю мэту менавіта так дакладна не сфармулявалі. Дык ці можна вас называць апазыцыйным кандыдатам?
— Так. Я — дэмакратычны апазыцыйны кандыдат.
— Ці ставіце вы на мэце менавіта не маленькія зьмены, паляпшэньні жыцьця, а галоўнае — зьмену ўлады?
— Канечне. Самая галоўная мэта — каб улада паважала людзей на кожным узроўні. Мы кажам, што трэба вярнуцца да двух тэрмінаў прэзыдэнцтва, пра тое, што трэба абіраць і мясцовую ўладу, вярнуць уладныя паўнамоцтвы парлямэнту.
— Але ўсе мы ведаем, якія вынікі агучыць ЦВК 11 кастрычніка. Або ў вас ёсьць нейкія сумневы на гэты конт?
— Так склалася на сёньня, што я — адзіны дэмакратычны кандыдат. Сацыялёгія паказвае, што 30 працэнтаў гатовыя прагаласаваць за дэмакратычнага кандыдата. Не сакрэт, што частка зь іх на выбары ня пойдзе, але большасьць прыйдзе. Рэйтынг Лукашэнкі даволі стабільны, але ён можа яго страціць, калі сытуацыя ў эканоміцы працягне пагаршацца. Таму людзі, якія вагаюцца — я ўпэўненая, прагаласуюць за перамены. Калі ўсё гэта падсумаваць, то можна сказаць, што за дэмакратычнага кандыдата могуць прагаласаваць больш за 20 працэнтаў. А калі крызіс працягнецца, то і больш.
— І вы думаеце, што ЦВК абвесьціць, што вы атрымалі 20–30 працэнтаў?
— Я не гарантую, што абвесьціць ЦВК. Я апэлюю да пэўных дадзеных. А што будзе празь месяц — час пакажа.
— У значнай часткі дэмакратычнай грамадзкасьці ёсьць перакананьне, што самы лепшы адказ на гэтыя выбары — у іх ня ўдзельнічаць. Ці вы разглядаеце варыянт — зьняцца?
— Мой адказ — не. Больш за сто тысяч людзей, якія падпісаліся за мяне, далі мне наказ удзельнічаць. Мая каманда, якая ўключае ў сябе прадстаўнікоў усіх партыяў і рухаў, таксама падтрымлівае актыўны ўдзел у гэтай кампаніі. І я сама лічу, што гэта недальнабачны крок — сысьці. Тым самым я дапамагу Лукашэнку. Бо калі ёсьць альтэрнатыва — гэта выклік рэжыму. Калі яе няма — то мы толькі яму дапаможам.
— Як вы глядзіце на гендэрны аспэкт у палітыцы? Цяпер у сацыяльных сетках шмат пішуць у вашу абарону на тэму «як можна нападаць на сымпатычную жанчыну?». Ці лічыце вы, што да жанчыны павінны ставіцца неяк па-асабліваму, ці ў палітыцы няма полу і жанчына павінна атрымліваць тое самае, што і мужчына?
— Само гэтае пытаньне ўжо неактуальнае сёньня. Я выступаю за роўныя правы, і каб гэта не было адзін дзень у годзе, 8 сакавіка. Таму лічу, што палітыка — гэта такая ж дзейнасьць, як і астатнія, і тут у мяне такія самыя правы, як у мужчынаў. Паглядзіце навокал — жанчыны кіруюць сем’ямі, там у нас матрыярхат, шмат жанчын займаюць кіроўныя пасады. З гэтага відавочна вынікае, што жанчына можа быць прэзыдэнтам. Многія ставілі подпісы за мяне і казалі: «Да чаго давялі краіну гэтыя мужчыны!».
— Тады ці можна вас назваць фэміністкай (што б вы ні ўкладалі ў гэтае слова)?
— Атрымліваецца, што калі я за роўныя правы, то я фэміністка. Але большасьць людзей сёньня не разумеюць гэтага паняцьця. І я буду прадстаўляць нароўні галасы як мужчынаў, гэтак і жанчынаў, якія прагнуць пераменаў.
— Калі да вашага пікету падыходзяць людзі і падпісваюцца са словамі «вось сымпатычная жанчына, я за яе падпішуся» — як вы да гэтага ставіцеся? Ці адчуваецца тут нейкі дыскамфорт, або кожны выбаршчык патрэбны і ягоныя матывы ня важныя?
— Гэта першае ўражаньне. Вы мяне сустрэлі і робіце першыя высновы — прыемны чалавек ці не, давяраеце яму ці не. А далей ужо ідзе наступны этап успрыманьня асобы — яе думкі, каштоўнасьці. Таму — для першага ўзроўню, першага дотыку — гэта нармальна. Гэта не абражае.
— Даволі зразумела, якія вынікі могуць быць для вас асабіста і для вашай кампаніі ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. А вось якія вынікі для краіны? Ці вы паставіце нейкае пытаньне рубам, настолькі рэзка, што ўлада вымушаная будзе на гэта рэагаваць?
— Самае галоўнае, чаго мы хочам дамагчыся, — каб голас грамадзянаў быў пачуты. Мы лічым, што ўлада ня здолее ігнараваць нашы патрабаваньні. Мы лічым, што сёньня тым людзям, якія ва ўладзе, трэба зьняць гадзіньнік, закасаць рукавы і пачаць працаваць на будучыню. Нам сёньня трэба прыбраць тыя маразмы, якія ёсьць у эканоміцы — указ пра дармаедзтва, абмежаваньні імпарту, падатак на пазыкі і шмат чаго іншага. А самае галоўнае — падтрымаць разьвіцьцё ініцыятывы, каб эканоміка працавала і мы пачалі зарабляць грошы. У нас вельмі высокія цэны, мы нібыта жывем у разьвітай краіне. А ў рэгіёнах, калі размаўляеш зь людзьмі, аказваецца, што заробак тры мільёны — гэта за шчасьце.
— Гэта ўжо нешта канкрэтнае. Бо з ранейшых вашых заяваў, дый у гэтым інтэрвію выглядае, што вы за ўсё добрае і супраць усяго дрэннага. Але палітык ня можа адлюстроўваць усе меркаваньні, мусіць на нечым канцэнтравацца. Ці ёсьць у вас нейкія намёткі, якія стратэгічныя мэты будуць галоўнымі ў вашай кампаніі?
— Вядома, ёсьць. Гэта рэальны нэўтральны статус краіны, гэта рэформы ў эканоміцы, якія б стварылі прыязны клімат для інвэстыцыяў, рэальная сацыяльная абарона і палітычная рэформа, накіраваная на выбарнасьць улады людзьмі.
— У прэсе прагучала, што вы нібыта гатовыя заняць нейкую пасаду ў выканаўчай уладзе ў вельмі імаверным выпадку вашай неперамогі на выбарах. Ці вы па-ранейшаму так лічыце, ці вас няправільна працытавалі?
— Я ніколі так не лічыла. Трэба быць рэалістам. Ніколі гэтая ўлада не прапаноўвала людзям зь іншымі поглядамі ніякія пасады. Досьвед таксама паказвае, што ты адзін ня можаш нічога зрабіць — ты трапляеш у сыстэму і там губляесься. Таму я застаюся з нашай камандай і буду працягваць ісьці да нашых мэтаў.
— Што і дзе вы будзеце рабіць 11 кастрычніка ўвечары?
— Я буду са сваёй камандай. Мы будзем чакаць вынікаў, я буду дзякаваць усім тым, хто будзе дапамагаць мне ў кампаніі, дзьверы нашага офіса будуць адчыненыя. І, вядома, мы будзем чакаць вэрдыкту кампаніі назіраньня «Права выбару».
— У маім пытаньні быў намёк, якога вы нібыта не заўважылі. Я меў на ўвазе: калі людзі выйдуць 11 кастрычніка на Плошчу, ці вы будзеце там?
— Ведаеце, такога настрою цяпер у грамадзтве няма. Давайце паглядзім, як будзе ісьці этап агітацыі. А потым будзем адказваць на гэтае пытаньне.
В Брестской области 10 ноября установлены датчики контроля скорости на ряде участков автодорог Брестской области.
Водитель Lada Granta не уступил дорогу внедорожнику Mitsubishi Outlander в Слуцком районе. В результате сам…
Но черные копатели сделали это раньше.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…