2 апреля 2025, среда11:39

В стране и мире

Сёння – Дзень Волі. Беларусаў павіншавала Святлана Ціханоўская

25 марта 2025, 8:37

107 год таму 25 сакавіка ў 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была сімвалічна абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло не быць незалежнай Беларусі.

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі ніколі не адзначаўся, а зараз ва ўмовах татальных рэпрэсій адзначаць яго проста небяспечна.

Усе актыўнасці адбываюцца за мяжой. Да беларусаў звярнулася лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

«Мы ўсе ведаем і з цеплынёй беражом у сэрцах дату 25 сакавіка. Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень, калі Беларусь выйшла з ценю імперыі-захопніка. Дзень, калі наш народ заявіў пра незалежнасць і права самастойна вызначаць свой лёс. І гэта непазбежна адбудзецца зноў…

25 сакавіка — дзень гонару і сімвал нашай нязломнасці. Падтрмлівайце адно аднаго, беражыце нашую гісторыю, і памятайце: кожны рэжым здаецца непахісным, але заўседы настае час тых, хто верыць у справядлівасць. Як бы нас не затыкалі, як бы не запалохвалі, як бы не спрабавалі зламаць, мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!»

ПО ТЕМЕ:


Министр внутренних дел Беларуси Иван Кубраков во время представления законопроекта «О ратификации Протокола о внесении изменений в Договор государств — участников Содружества Независимых Государств о межгосударственном розыске лиц от 10 декабря 2010 года», Минск, 2 апреля 2025 года. Фото: t.me/housegovby
Фото ua.depositphotos.com
Так выглядит вытащенная из болота бронемашина
Фото из архива Медиа-Полесья