29 ліпеня беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы арганізуюць анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. Як паўдзельнічаць і што будзе ў эфіры?
Марафон будзе з 10 ранку да 10 вечара па мінскім часе на шматлікіх незалежных ютуб-каналах.
Грошы для палітвязняў можна данаціць ужо ад учора. Збор закрываецца ў 23:59 30 ліпеня. Дапамогу будуць збіраць на адзін рахунак. Каб заданаціць, пераходзьце на сайт salidarnasc.com.
На эфіры будуць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, кіраўнік «Байсол» Андрэй Стрыжак, блогер Андрэй Павук, палітолаг Арцём Шрайбман, блогеры Саша Івулін і Мікіта Мелказёраў, музыкі Юрый Стыльскі і Піт Паўлаў, пісьменніца Святлана Курс і многія іншыя. У эфіры будуць і былыя палітвязні.
Што будзе далей з сабранымі сродкамі?
Пасля анлайн-марафона пройдзе першае пасяджэнне назіральнай рады з прадстаўнікоў медыя, што рэалізоўваюць праект. Яны прымуць рашэнне аб тым, як размеркаваць сабраныя сродкі паміж арганізацыямі-ўдзельніцамі марафону, а тыя, у сваю чаргу, змогуць на сабраныя грошы дапамагчы сем’ям палітвязняў, з якімі працуюць. Праз нейкі час (меркавана, праз тры месяцы) назіральная рада вывучыць справаздачы арганізацый і агучыць публічную заяву пра тое, на што пайшлі сродкі.
Якія арганізацыі удзельнічаюць:
Па падліках «Вясны» ў краіне цяпер 1475 палітвязняў. Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby называе лічбу ў 1741 чалавек. Гэты тыя, хто цяпер знаходзіцца ў няволі за палітыку.
Арганізатары падзеі нагадваюць пра меры бяспекі — не варта данаціць з выкарыстаннем расійскіх ці беларускіх плацежных інструментаў. Таксама, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў.
В Пинский ГОВД поступило сообщение от 56-летнего пинчанина о том, что неизвестный под предлогом продажи…
ДТП произошло 6 апреля около 11 часов на автодорог Р-13 «Клецк-Синявка-Ганцевичи-Лунинец» в деревне Кухчицы.
Пинская межрайонная прокуратура поддержала в суде государственное обвинение по уголовному делу в отношении 41-летнего местного…
Важно обратить внимание не только на температуру на улице.
Перенос производства нарушит всю производственную цепочку компании.
Использование всесезонных шин зимой могут запретить в Беларуси. Такие изменения планируются в Правила дорожного движения.…