6 октября 2024, воскресенье18:57

Запись

Сяргей Канановіч: ” Усе маладажоны аднолькава жадаюць, каб відэа атрымалася арыгінальным”

9 августа 2012, 7:29

Лета - сезон вяселляў. Аамаль ні адно з іх не абыходзіцца без фатографа і аператара. Каб патрапіць у вясельную “кінастужку”, як кажа госць “Медиа-Полесья”, Сяргей Канановіч, абавязкова усміхацца і мець пазітыўны настрой. Але, каб патрапіць у аб'ектыў гэтага маладога відэааператара, выстраілася чарга аж да лістапада!

Сяргей падзяліўся з “МП” сакрэтамі папулярнасці:

Пачыналася ўсё з універсітэцкіх гадоў, калі я ўпершыню ўзяў у рукі камеру. Здымаў дні народзінаў, дні студэнта. У 2010 годзе ўпершыню зняў вяселле сяброў. І пайшло…

 Сяргей распавёў, што да кожнай пары трэба мець індывідуальны падыход.

– Маладыя могуць выбраць варыянт відаэроліка: па сцэнарыі ці  музычна-рэпартажны фільм. Сценарныя відэаролікі зараз набываюць папулярнасць і звычайна цягнуцца прыкладна 12 хвілін. Але такія ролікі патрабуюць папярэдняй падрыхтоўкі. Музычна-рэпартажны фільм звычайна цягнецца ад 20 да 90 хвілін і складаецца з асноўных момантаў вяселля.

Па словах Сяргея, у Расіі на вяселлях зараз папулярныя трэш-ролікі ці флэшмобы, калі ірвуць ці спальваюць сукенку нявесты, ці маладыя прыгаюць у басейн. У Лунінцы жадаючых зняць нешта падобнае пакуль няма.

– Усе маладыя аднолькава жадаюць, каб відэа  атрымалася арыгінальным, – сцвярджае спадар Канановіч. – Але кожны павінен разумець, што 80 адсоткаў поспеху ў гэтым залежыць не ад мяне. У гэтым адрозненне здымкаў тут, у Лунінцы, ад, напрыклад, сталічных вяселляў. У Мінску маладыя больш пазітыўныя і ведаюць чаго хочуць. Таму і на здымкі аддаюць больш часу. Вяселле ідзе, рэстаран гудзе, а ў жаніха і нявесты – здымкі!

Так, лета самы сезон вяселляў, але праца ідзе круглы год: юбілеі, карпаратывы, фестывалі, прэзентацыі – здымаем ўсё. І не толькі ў Лунінцы, а па ўсёй Беларусі. Кліентаў ці тых, хто хоча стаць імі, шмат. Ёсць і такія, каму не падыходзіць наш фармат. І, каб не было прэтэнзій, ўсім, хто да мяне звяртаецца, прапаную прайсці па іншым відэааператарам, паглядзець, на што яны здатныя, каб упэўнена вярнуцца да мяне… Ці не вярнуцца.

Пабачыць відэаролікі Сяргея можна на сайце http://ag-studio.org/  


Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: zen.yandex.ru