21 октября 2024, понедельник11:01

Экономика

Сярэдні заробак у Беларусі ўпершыню ўпаў з пачатку года, і гэта ў рублях

24 сентября 2015, 14:55

Сярэдні заробак па краіне ўпаў у жніўні на 0,5% і склаў 6 млн 970,5 тысячы. У грашовым выражэнні беларусы страцілі за месяц 38,1 тысячы рублёў, паведамляе Белстат.

Гэта першае скарачэнне сярэдняга заробку беларусаў у рублёвым эквіваленце з пачатку гэтага года.

У далярах заробкі зменшыліся яшчэ больш: за месяц — на $32, з пачатку года — амаль на $200.

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за жнівень сярэдні заробак па краіне ў мінулым месяцы склаў $427 даляраў. Нагадаем, у ліпені сярэдняя зарплата па краіне склала $458, а ў снежні мінулага года была на ўзроўні $621.

Рэальная зарплата ў студзені-жніўні гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 зменшылася на 3,1%, а ў цяперашнім жніўні ў параўнанні з ліпенем гэтага года знізілася на 0,7%.


Фото: twitter.com/Straz_Graniczna
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info