За дзень да Радуніцы па традыцыі былые футбалісты пінскай каманды “Машынабудаўнік” наведваюць могілкі, на якіх пахаваны іх сябры-партнёры па камандзе.
“На жаль, паціху адыходзяць у іншы свет нашыя сябры, з якімі мы разам гулялі на першынстве Беларусі па футболе. Чатыры гады таму мы вырашылі перад Радуніцай наведваць могілкі нашых былых аднаклубнікаў. Усе, хто можа, прыходзім на месца сустрэчы, набываем кветкі і едзем на могілкі. З жалем азначаем, што з кожным годам больш месцаў трэба наведваць. Паўгода таму адышоў Валера Патапенка. Вельмі хочацца спадзявацца, што не хутка паедзем на новыя магілы”, – кажа Сяргей Шушкевіч.
На гэты раз здолелі паехаць 11 чалавек. На могілках усклалі кветкі, прыгадалі цікавае футбольнае мінулае. Адзначылі, што раней за пінскую каманду гулялі толькі свае мясцовыя выхаванцы. І пры гэтым каманда паказвала цікавы футбол, гуляла ў вышэйшай лізе. Выказалі пажаданне, што калі-небудзь пінская каманда здолее выйсці ў вышэйшую лігу. А ў яе складзе будуць дамінаваць мясцовыя гульцы.
На развітанне пажадалі адзін аднаму здароў’я, дамовіліся праз год сустрэцца і зноў наведаць сяброў.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…