31 марта 2026, вторник11:51

Запись

Сябры памятаюць былых аднаклубнікаў

29 апреля 2014, 15:25

За дзень да Радуніцы па традыцыі былые футбалісты пінскай каманды “Машынабудаўнік” наведваюць могілкі, на якіх пахаваны іх сябры-партнёры па камандзе.

На жаль, паціху адыходзяць у іншы свет нашыя сябры, з якімі мы разам гулялі на першынстве Беларусі па футболе. Чатыры гады таму мы вырашылі перад Радуніцай наведваць могілкі нашых былых аднаклубнікаў. Усе, хто можа, прыходзім на месца сустрэчы, набываем кветкі і едзем на могілкі. З жалем азначаем, што з кожным годам больш месцаў трэба наведваць. Паўгода таму адышоў Валера Патапенка. Вельмі хочацца спадзявацца, што не хутка паедзем на новыя магілы”, — кажа Сяргей Шушкевіч.

На гэты раз здолелі паехаць 11 чалавек. На могілках усклалі кветкі, прыгадалі цікавае футбольнае мінулае. Адзначылі, што раней за пінскую каманду гулялі толькі свае мясцовыя выхаванцы. І пры гэтым каманда паказвала цікавы футбол, гуляла ў вышэйшай лізе. Выказалі пажаданне, што калі-небудзь пінская каманда здолее выйсці ў вышэйшую лігу. А ў яе складзе будуць дамінаваць мясцовыя гульцы.

На развітанне пажадалі адзін аднаму здароў’я, дамовіліся праз год сустрэцца і зноў наведаць сяброў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Обломки дрона, упавшего на озерный лед в Литве. Фото: Julius Kalinskas / Elta
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Мебель и интерьер, media-polesye.com

Полешуки