22 ноября 2024, пятница18:18

В стране и мире

Святлана Ціханоўская: Нямеччына будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

16 ноября 2023, 15:43

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 7 лістапада сустрэлася з беларусамі Берліну

 

Святлана Ціханоўская расказала, што сустракалася ў Нямеччыне з парламенцкімі групамі: цэнтральнаю тэмаю была дапамога палітычным вязням, таксама абмяркоўвалі малую інфармаванасць замежнікаў пра Беларусь. Беларуская лідарка заклікала дыяспару да большай актыўнасці ў інфармаванні замежных палітыкаў, актывістаў і журналістаў:

«Нас будуць слухаць толькі тады, калі мы будзем гаварыць адным голасам. Тая структура дэмакратычных сілаў, якая ёсць цяпер, а гэта і Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, Народныя амбасады, можа быць, неідэальная. Але гэта інструменты, якія здольныя дапамагчы нам вырашаць канкрэтныя пытанні».

У нямецкім парламенце – Бундэстагу – ужо працуе група сяброў дэмакратычнай Беларусі. А 7 лістапада, казала Ціханоўская, быў запушчаны альянс падобных парламенцкіх групаў, у які ўвайшлі дэпутаты з 22 краінаў. Неўзабаве Ціханоўская разам з беларускімі дэмакратычнымі сіламі запусціць кампанію за еўрапейскі выбар Беларусі, бо еўрапейскія парламентары цёпла ўспрымаюць ідэю такога выбару.

На перамовах у Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны Ціханоўская падымала пытанне пашпартоў і легалізацыі беларусаў у гэтай дзяржаве. Прадстаўнікі міністэрства запэўнілі яе, што Нямеччына будзе прызнаваць нават пратэрмінаваныя беларускія пашпарты (якіх за мяжою цяпер не памяняць), будзе шукаць магчымасць працягваць тэрміны відаў на жыхарства і выдаваць пашпарты замежніка.

На сустрэчы ў Міністэрстве ўнутраных справаў, запланаванай на 8 лістапада, Ціханоўская абяцала падняць пытанне доўгіх тэрмінаў выдачы дакументаў на ВНЖ і прытулак. Ціханоўская таксама згадала працу над пашпартам Новай Беларусі. Гэтыя дакументы ўжо рыхтуюць да друку, але іх яшчэ мусяць прызнаць еўрапейскія краіны.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters