20 сентября 2024, пятница12:42

В стране и мире

Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе

9 ноября 2023, 12:09

Прадстаўніца YouTube Сабін Франк адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца.

 

Беларуская лідарка наведала офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы адказнай за сувязі з урадам Сабін Франк, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы ў YouTube. Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.

Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца.YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць зняважлівыя відэа, запісаныя сілавікамі пад прымусам, каналы і акаўнты прапагандыстаў.

Таксама Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru