Для Сяргея Чмуневіча з Альман сёлетняе свята журавін ужо трэцяе па ліку, а вось для Валянціны Гмір з Лісцянак – першае: арганізатары ў гэтым годзе вырашылі павялічыць маштабы мерапрыемства і запрасілі да ўдзелу жыхароў Рэчыцкага пасялковага і Гараднянскага сельскага Саветаў.
Свята журавін упершыню адбылося на Століншчыне ў 2011 годзе. Тады яно было арганізавана ў вёсцы Альманы, жыхары якой спрадвеку збіралі карысную ягаду ў Альманскіх балотах.
Святочная праграма пачалася з тэатралізаванага шэсця па адной з галоўных вуліц Альман у накірунку мясцовага Дома культуры з удзелам альманцаў, работнікаў культуры, творчых калектываў.
Удзельнікі шэсця прайшлі скрозь святочную браму, якую ўпрыгожылі гірляндамі з журавін да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі. Балотная Гаспадыня павіншавала ўсіх са святам, а Альман і Альманка (першыя жыхары вёскі) пачаставалі прысутных пірагом з журавінамі і напоем з журавін.
– Чаму мы праводзім такое свята? – з пытаннем звярнулася старшыня Стружскага сельскага Савета Ніна Ліпская і адказала на яго: Таму што журавіны – гэта крыніца нашага дабрабыту. Дзякуючы журавінам і працы людзей у нашых дамах утульна. Як жа не святкаваць?
Вёска Альманы жыве, тут кожны год нараджаюцца дзеці, людзі не пакідаюць Альманы, нягледзячы, што гэты куток Століншчыны пацярпеў ад аварыі на Чарнобылькай АЭС. У 2014 годзе ў Альманах нарадзілася 19 дзяцей, у 2015 годзе на свет з’явілася ўжо 8 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Андрэй, пляменнік Сяргея Чмуневіча, дапамагае дзяцьку не толькі насыпаць журавіны ў мяшэчкі, але і выступае на свяце разам з дзіцячым калектывам. У Андрэя за плячыма не столькі сабраных кілаграмаў ягад у параўнанні з дзяцькам, аднак сёе-тое хлопчык штогод збірае.
А вось Валянціна Гмір кажа, што за дзень хаджэння па балоце зараз збірае 15-19 кг журавін.
– Гэта толькі ў гэтым годзе так, бо ягад цяпер мала, – адзначае жанчына. – А так, калі год ураджайны, збіраю намнога болей. За сезон у ягады хаджу дзён так дваццаць, бывае, што і больш за сорак набярэцца.
Валянціну Гмір і Ніну Шэлест з Гараднянскага сельскага Савета разам з Марыяй Тарасюк і Наталляй Равуцкай з Рэчыцкага пассавета, а таксама Ніну Крывалевіч і Жану Лісавец са Стружскага сельсавета як лепшых збіральніц ягад узнагародзілі падчас свята журавін ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Тут жа, на сцэне, лепшыя зборшчыцы ягад са Століншчыны паказалі, як яны апранаюцца, ідучы ў балота па ягады і як збіраюць журавіны. Па выніках праведзенага перад гледачамі конкурсу сярод збіральніц журавін перамаглі жанчыны з Рэчыцкага пассавета, якія сабралі больш за астатніх ягад з имправизаванай на сцэне купіны.
Сабраныя ягады ўзважыў лепшы скупшчык журавін Іван Аглашэвіч, якога таксама ўзнагародзілі.
Святочную праграму працягнулі творчыя калектывы са Століншчыны і сольныя выканаўцы.
Спявалі на свяце і госці з Лунінецкага раёна – народны ансамбль “Сустрэча” з Кажан-Гарадка.
Гандлёвыя рады, выставы разгарнуліся на пляцоўцы ля Альманскага СДК.
На выставах можна было ўбачыць не толькі цікавыя вырабы з журавін, а і журавінавыя стравы.
Сярод іх – катлеты і халадзец з журавінамі, журавінавы боршч, пірагі, салаты і многае іншае.
Стравы з журавін мог паспрабаваць на смак кожны ахвотны. З задавальненнем дэгуставала кулінарныя шэдэўры сама Балотная Гаспадыня.
Кожны змог знайсці для сябе на свяце нешта цікавае, новае і дагэтуль не бачнае.
У гэты раз на свяце былі не толькі альманцы, але і шматлікія госці і журналісты, якіх зараз у параўнанні з 2013 годам было разы ў чатыры болей. А гэта значыць, што свята з кожным разам расце і прыцягвае ўвагу большай колькасці людзей.
У наступны раз свята ў гонар журавін пройдзе праз два гады – у 2017 годзе.
Сяргей Чмуневіч кажа, што праз два гады таксама будзе паказваць, як правільна ачышчаць ягады ад смецця, а Валянціна Гмір, што ў 2017-м хоча зноў прыехаць на свята ў Альманы.
Даведка МП
Ідэя свята журавін на Століншчыне належыць вядучаму метадысту Столінскага райметадцэнтра Ніне Лісавец. Яна нарадзілася ў Альманах, дзе з малых год разам з родзічамі і аднавяскоўцамі збірала журавіны. Падчас вучобы дзяўчына напісала дыпломную работу па свяце журавін. У мясцовым аддзеле культуры было вырашана выкарыстаць працу Ніны Лісавец і арганізаваць свята журавін менавіта ў Альманах, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.
Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…