23 ноября 2024, суббота14:08

Запись

Свята вёскі прайшло ў Галым Бары. 28 ліпеня сваё свята адзначаць Язвінкі

22 июля 2013, 14:02

У нядзелю, 21 ліпеня, каля 15 гадзін да цэнтра вёскі пачалі зыходзіцца мясцовыя жыхары. Выязны гандаль і розныя забавы для дзяцей хутка заманілі да сябе вяскоўцаў.

 

У канцэртнай праграме, падрыхтаванай Вулькаўскім СДК, прынялі ўдзел як мясцовыя артысты, так і запрошаныя госці свята: народны ансамбль “Крынічанька” з ГДК, Наталля Бярозка і Людміла Бярозка з Азярніцы, з Краснавольскага СДК – Зімава Паліна, а таксама Дзяніс Шарамет.

 

 

Музычным падарункам адзначаны самы старэйшы жыхар вёскі –Сямён Аляксеевіч Радзюк, якому сёлета споўнілася 87 гадоў, а таксама самая маленькая жыхарка – Ксенія Радзюк. Сярод юбіляраў – Леанід Фёдаравіч і Зінаіда Яфімаўна Паўловічы, якія ў гэтым годзе адзначылі сярэбраннае вяселле. Адзначана і Ульяна Савічна Юрцэвіч. 81 год жанчыне споўнілася якраз у Дзень вёскі.

 

Дарэчы, на сённяшні дзень у Галым Бары налічваецца 120 гаспадарак і пражывае 329 жыхароў.

 

 

Днём раней сваё 400-годдзе адзначыла вёска Цна. А на гэтым тыдні – 28 ліпеня – Дзень вёскі будзе адзначаць вёска Язвінкі.  

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com