23 ноября 2024, суббота22:31

Запись

Свята сваёй вёскі з шырокім размахам адзначыла Рухча

23 мая 2013, 12:02

22 мая жыхары вёскі Рухча адзначаюць свята ў гонар Мікалая, угодніка Божага. Яго імем названа і мясцовая царква: Свята-Мікалаеўская, якая з’яўляецца помнікам драўлянай архітэктуры XVIII стагоддзя (годам заснавання лічыцца 1730 год). У царкве з гэтай нагоды адбылося святочнае богаслужэнне.

У 14.00 ля мясцовага дома культуры пачалася канцэртная праграма, удзел у якой прынялі самадзейныя артысты вёскі, і разгарнуўся гандлёвы рад.

Да землякоў са словамі вітання і невялічкім экскурсам у гісторыю вёскі   звярнуўся старшыня Рухчанскага сельсавета Валерый Ліс. Старшыня Столінскага райсавета дэпутатаў Аляксей Дзямко гаварыў пра тое, што кожнаму патрэбна берагчы родную вёску, клапаціцца аб захаванні чысціні і парадку на бацькоўскай зямлі. Аляксандры Палхоўскай,  Уладзіміру Дзенісовічу і старшыні СПК “Рухчанскі” ўручаны ўзнагароды за парадак у асабістых дварах і на тэрыторыіі СПК.

У в.Рухча на сённяшні дзень ёсць 4 жыхары, якім ужо за 90 год: Марыя Калаур, Вольга Дзікавіцкая, Ганна Шаламіцкая і Надзея Качаноўская (ёй 93 гады і яна самая старэйшая сярод доўгажыхароў).  63 людзям ўжо за 80 год. І толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў в.Рухча. Гэта Іван Паўлавіч Падвіцельскі. Самы маленькі жыхар вёскі – Улляна Шаміч,  якая нарадзілася 19 лютага 2013 года, яе бацькам, як і старэйшаму жыхару вёскі і ветэрану ад сельсавета і дома культуры ўручаны падарункі.

Не абышлося без ушанавання працаўнікоў мясцовага СПК: віншавалі людзей, якія працуюць ўжо больш за 40 год, і моладзь. Гэта Іван Палхоўскі, Іван Шаламіцкі, Пётр Багатка, Аляксандр Кужко, Уладзімір Рамашка.

Вядучыя праграмы Аксана Дзямко і Эдуард Голышаў назвалі выхадцаў з Рухчы, якія сталі вучонымі, кандыдатамі навук. Не абмінулі ўвагай і Соф’ю Сцяпанаўну Матвяйчук, якая каля 40 год адпрацавала ў мясцовай бібліятэцы, і самую актыўную ўдзельніцу вясковых і раённых творчых свят – Таццяну Галух.

Ля летняй сцэны працавала выстава творчых работ вясковых умельцаў. Усе жадаючыя маглі пакаштаваць салодкую вату, халодны квас, розныя прысмакі. Для дзяцей працаваў батут.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com