22 ноября 2024, пятница19:03

Запись

Свята паэзіі ў гонар Яўгеніі Янішчыц пройдзе 20 лістапада на Піншчыне

19 ноября 2013, 13:46

У сераду, 20-га лістапада, на Піншчыне адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 65-х угодкаў беларускай паэтэссы Яўгеніі Янішчыц (1948-1988). Свята паэзіі “У вянок памяці Яўгеніі Янішчыц” пачнецца ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы і працягнецца канцэртнай праграмай у вёсцы Парэчча.

Адкрыццё свята запланавана на 11 гадзін у чытальнай зале, дзе запрацуюць кніжныя выставы “Зорка палескага краю” і “Паэтычная спадчына Піншчыны”. Гасцям прэзінтуюць літаратурна-музычныя кампазіцыі “І для песні падказала словы роднае палескае сяло” і “Непрыручаная птушка Палесся”.

У час свята выступяць намеснік старшыні Пінскага райваканкама Іван Багатка і намеснік старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Віалета Падлужная, паэты Анатоль Шушко, Марыя Кобец, Мікола Лаўровіч і інш.

А палове першай у вёсцы Рудка пройдзе ўскладанне кветак да мемарыяльнай шыльды на доме, дзе жыла Янішчыц.

У 14.00 распачнецца экскурсія ў літаратурны музей Я.Янішчыц у Парэцкай базавай школе, якую правядзе заснавальнік і дырэктар музея Антаніна Сідарук.

“Шкада, што не зможа прыехаць сын Яўгеніі Іосіфаўны Андрэй, – распавяла Медиа-Полесью выконваючая абавязкі дырэктара ЦРБ Алёна Анташук. – Ён штогод намагаўся прыехаць да нас, але сёлета так сталася. Будуць госці з Мінску, даследчыкі жыцця і творчасці паэткі, а таксама калегі”.

Арганізатары запрашаюць усіх аматараў літаратуры прыняць удзел ва ўрачыстасцях і ўзгадаць 20 лістапада знакамітую землячку Яўгенію Іосіфаўну Янішчыц.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters