20 сентября 2024, пятница12:34

Запись

Свята “Лунінецкія клубніцы” прайшло ў Дварцы

24 июня 2013, 13:30

На Святую Троіцу ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна, якая лічыцца сталіцай клубнічнага краю, прайшло раённае свята “Лунінецкія клубніцы”.

На пляцоўцы ля Дварэцкага СДК працавалі выставы “Лунінецкія клубніцы” і “Шчадроты Палесскага краю”. Народныя майстры і мастакі прадставілі свае творчыя знаходкі, звязаныя з брэндам Лунінеччыны – клубніцамі: малюнкі, рушнікі, цацкі, іншыя арыгінальныя і цікавыя рэчы.

Для малых удзельнікаў свята функцыянавала дзіцячая пляцоўка. Ладзіліся спартыўныя мерапрыемствы, працаваў гандаль.

Узнагароды за развіццё брэнда Лунінеччыны ўручыла загадчыца аддзела культуры Лунінецкага райвыканкама Ганна Баецкая, якая выказала спадзяванні, што з цягам часу маладое свята ператворыцца ў сапраўдны фестываль.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел запрошаныя госці: фальклорна-этнаграфічны калектыў “Крыніцы” з Піншчыны і “Церабяжоўскія харашухі” са Століншчыны. Выступілі таксама і мясцовыя “Вандроўнікі”,  народны ансамбль “Сустрэча”з Кажан-Гарадка. Абрад “Ваджэнне кусты” правялі прадстаўнікі Дзятлавіцкага СДК. Вакальнымі нумарамі парадавалі прысутных і іншыя артысты Лунінеччыны. 


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru