5 декабря 2025, пятница22:56

В стране и мире

Суды Палесскага рэгіёну папоўнілі спіс «экстрэмістаў» за кошт сацсетак мясцовых медыяў

21 декабря 2023, 9:35

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com

На сайце Міністэрства інфармацыі 20 снежня ў чарговы раз абноўлены «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Намаганнямі судоў Брэсцкай вобласці туды трапілі акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах, што маюць дачыненне да рэгіянальных медыяў «Ганцавіцкі час» і «Першы Рэгіён».

 

Так, рашэннем суда Ганцавіцкага раёна ад 18 снежня «экстрэмісцкай прадукцыяй» прызнаны акаўнт выдання «Ганцавіцкі час» у сацыяльнай сетцы Instagram — instagram.com/ganc_chas.by.

На наступны дзень, 19 снежня, гэты ж суд прызнаў таксама экстрэмісцкімі суполку «Ганцавіцкі час» у сацсетцы Facebook і суполку «ГАНЦЕВИЧИ ONLINE» ў сацсетцы «ВКонтакте».

Суд Столінскага района 19 снежня прыняў такое ж рашэнне ў дачыненні да Instagram-старонкі інфармацыйнага сайта «Першы Рэгіён».

А суд Пінскага раёна і г. Пінска рашэннем ад 13 снежня палічыў «экстрэмісцкай» старонку «ПЕРШЫ ПIНСКI» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

Варта заўважыць, што сайты незалежных рэгіянальных інтэрнэт-выданняў «Ганцавіцкі час» і «Першы Рэгіён» былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» раней і заблакаваныя беларускімі ўладамі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі.

Паводле падлікаў мясцовых праваабаронцаў суды Брэсцкай вобласці з ліпеня 2020 года прызнавалі забароненымі тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (і іншыя рэсурсы ў Інтэрнэце) не менш за 325 разоў.

ПО ТЕМЕ:


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by