Категории: Культура

Сучасныя вокны не скора заменяць палескія акенцы

Жыллё сваё чалавек стараўся і стараецца рабіць як мага больш утульным і прыгожым. Такім, каб кожны раз, вяртаючыся з працы, ад гасцей, пасля падарожжаў, хацелася як мага хутчэй трапіць дамоў. Многія для ўпрыгажэння жылля не шкадуюць сіл і сродкаў, асабліва калі для гэтага ёсць усе магчымасці.

Дом упрыгожваюць не толькі ўнутры, але і знадворку. Менавіта вокны з даўніх часоў з’яўляліся дэкаратыўным элементам будынка, прычым, у важнасці не саступалі дзвярам.

У апошнія гады стаўні паступова знікаюць з аконных рам, шыбкі са звычайнага шкла замяняюцца шклопакетамі, але аздабленне аконных рам па-ранейшаму папулярнае ў шэрагу вясковых хат.

У большасці – гэта вокны прамавугольнай формы. Сустракаюцца і квадратнай формы. Аконныя рамы фарбуюць у розныя колеры, прычым, іншым колерам выдзяляюць элементы ўзораў на рамах. Часцей за ўсё сустракаюцца аконныя рамы белага колеру ці светлых адценняў блакітнага і зялёнага. Стылізацыя выяў жывёл, раслінныя матывы прысутнічаюць ва ўзорах, якімі ўпрыгожваюць вокны. На некаторых ёсць аканіцы.

Майстроў, якія ўручную ствараюць аконныя шэдэўры, зараз амаль няма. Ручную працу замяняе прамысловая вытворчасць. Таму, калі гаспадары, мяняючы старыя шкляныя вокны на новыя шклопакеты, і пры гэтым пакідаюць аздобу старых вокнаў, прыгажосць іх дома ні ў якім разе не псуецца, а, наадварот, добра выйграе.

Вось якія вокны ёсць у дамах Столінскага Палесся.

 

Прыгожа? Сапраўды, прыгожа. Напэўна, яшчэ доўга сучасныя вокны не заменяць вокны без такіх палескіх рам.

А якія акенцы ў Вас, у Вашых суседзяў? Дасылайце фотаздымкі з вокнамі на Медиа-Полесье.

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

7 минут назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

10 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

10 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

10 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

10 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

14 часов назад