Страшней, чым «Чорнае люстэрка»: якім атрымаўся беларускі серыял-анталогія «Працэсы»?

Сёння, 10 снежня, у варшаўскім кінатэатры Kinoteka PKiN на вялікім экране адбудзецца паказ чатырох эпізодаў серыялу тэлеканала «Белсат» — «Працэсы».

 

Першыя тры серыі альманаха-анталогіі ўжо сабралі на YouTube у сукупнасці больш за 1 мільёнаў праглядаў — больш за 500 тысяч праглядаў першая серыя «Ператрымка», трохі болей — другая «Патрыятычнае практыкаванне», трэцяя серыя «Прыснілася» з’явілася ў сеціве толькі ўчора, — такім чынам аўтараў праекта ўжо можна павіншаваць з поспехам. Але ці атрымаўся серыял? Ці можна назваць «Працэсы» новым словам у беларускім кіно? Прагледзеўшы тры эпізоды, аглядальнік Reform.by вырашыў паспрабаць адказаць на гэтыя пытанні.

Першы беларускі серыял-анталогія?

Уявіце сабе сітуацыю. Вы — прадзюсер тэлеканала, і да вас прыходзяць з прапановай зняць серыял у духу слыннага брытанскага «Чорнага люстэрка». Толькі замест паднятай у шоу тэмы ўплыву тэхналогій на чалавека, аўтары кажуць пра гратэскнае адлюстраванне беларускай рэальнасці. Ці пагадзіліся б вы? Вядома, гучыць прапанова цікава, але складана ўявіць што атрымаецца ў выніку. Прадзюсар завагаўся. І тым больш варта «зняць капялюш» перад аўтарамі ідэі альманаху — рэжысёрам Андрэем Кашперскім і аўтарам сцэнарыя Міхаілам Зуем, вядомым па сатырычнаму праекту «ЧынЧынЧанел», што яны, наглядзечы на цалкам зразумелыя сумневы кіраўніцтва, працягнулі «гнуть сваю линию». І дамагліся свайго.

Афіша да праекта. Фота: facebook.com/events/3523833991264761/?ref=newsfeed

Прычым «Працэсы» гэтаксама пітчыліся і як камедыйны серыял.

«Але гэта адсылка была хутчэй піяр-ходам, – падзяліўся момантамі рэалізацыі «Працэсаў» на нядаўнім фестывалі «Бульбамуві-2023» Андрэй Кашперскі. – У нашым серыяле гумар мы выкарыстоўваем як абарону і нападзенне, – дадае ён. – Не хацелася ствараць просты продукт. Мы хацелі зрабіць няпростае выказванне для нашага няпростага часу».

Па словах рэжысёра, ідэя альманаха нарадзілся са злобы і гневу на тую сітуацыю, што адбываецца ў Беларусі — бясконцыя рэпрэсіі і гвалт. Сцэнарый паўставаў, лічы, з навінаў, толькі пэўныя сюжэты, анекдоты аўтары вырашылі развіць у асобныя гісторыі. Саспела сучаснае вызначэнне серыялу — анталогія, што значыць, што кожны эпізод будзе мець сваіх герояў і гісторыю, а далей прыйшлося пашукаць жанровую форму, бо кожная серыя ў выніку адрозніваецца па стылю і форме.

Ужо гэты працэс стварэння «Працэсу» варты згадкі, бо гаворка ідзе пра з’яўленне новага прадукту, які, арыентуечыся на сусветныя тэндэцыі, бярэ ў фокус увагі менавіта беларускую павестку і рэаліі.

Што ж атрымалася?

Што адразу вылучае першую серыю праекта, ды ў прыцыпе серыял, гэта яго інтанацыя і атмасфера. З аднога боку, абсурдная, сатырычная, фантасмагарычная, з іншага — халодная і вусцішная. І яна моцна трыгерыць. Нават музыка на першых кадрах адразу настройвае на адпаведны лад.

Трагікамічны гратэск «Ператрымка» — гэта, можна сказаць, злая фантазія. Давайце ўявім сітуацыю, што з-за перапоўненасці турмаў амапаўцы пачнуць браць дадому затрыманых на вуліцы. Дзіцячы пакой у якасці камеры, жонка сілавіка «афігівае» і варыць кашу дзецям і арыштантам, няўдалыя ўцёкі затрыманага праз вакно, «празрэнне» сілавіка ў дачыненні «працы на дом», ды паўсядзённасць гвалту нават у хатняй абстаноўцы… Сачыць за тым як расце градус абсурду ў гісторыі цікава, але вусціш «прабіваецца» праз горкія жарты.
Страшней, чым «Чорнае люстэрка»: якім атрымаўся беларускі серыял-анталогія «Працэсы»?
Кадр з серыі «Ператрымка» серыяла «Працэсы». Скрын з экрану.

Адказваючы на пытанні гледачоў на «Бульбамуві», Андрэй Кашперскі адзначаў, што ў серыяле ён хацеў адлюстраваць «цёмны бок сілы». Сілавік, Генарал КДБ, Чыноўнік, Ябацька — не выпадкова героямі ў кожным эпізодзе становяцца персанажы адмоўнага плану. Аўтары прапануюць гледачу «разглядзець» гэтых людзей — убачыць «іх нікчэмнасць і баязлівасць». Усё так, але якімі паўстаюць тыя героі і самае галоўнае — што прапаноўваецца гледачу ў супрацьвагу «банальнасці зла»?

У «Ператрымцы» Амапавец у выкананні Андрэя Новіка — недалёкі «механізм сістэмы». Кахае жонку і дзяцей, але пры гэтым бязлітасна б’е арыштантаў. Гвалт для яго абсалютна «нармальная» рэч — маўляў, такая праца. Вось тут сям’я, а вось тут — гэты «матэрыял». У супрацьвагу яму ў серыі ёсць затрыманыя, але яны падаюцца хутчэй як тыпажы — панк, айцішнік, змагар. Ці дастакова гэта? Перад намі трагікамедыя-антыўтопія.

У «Патрыятычным практыкаванні» Ігар Сігоў выводзіць вобраз генерала КДБ як апантанага вар’ята ва ўладзе. У фільме дзеці ідуць на экскурсію ў КДБ, і трапляюць, лічы, на антыфабрыку Вілі Вонка — тут замест міласэрнасці іх вучаць жорсткасці і злу. Збянтэжаныя і напалоханыя, яны не ў стане супрацьстаяць Генералу — містэру «зараду бодрасці і энергіі» са знакам мінус. Дзець катуюць токам арыштанта, і далучаюцца нават да забойства. Але ўбачыць дзіця са зброяй у руках — зусім не тое, што хацелася б.
Страшней, чым «Чорнае люстэрка»: якім атрымаўся беларускі серыял-анталогія «Працэсы»?
Кадр з эпізода «Патрыятычнае практыкаванне» серыяла «Працэсы». Скрын з экрана.

«Патрыятычнае практыкаванне», бадай, самы жорсткі з эпізодаў, у якім «камедыя» на нашых вачах пераўтвараецца ў «перэваратня» — фільм жахаў. У стужцы шмат адсылак да класікі кінематаграфа —таго ж Кубрыка, але ж варта прызнаць, што змучаная псіхіка беларуса няўрад ці вытрымае такое відовішча.

Але ў трэцяй навэле «Прыснілася» аўтары бяруць сатысфакцыю. Цягучая па рытме, эстэцкі вырашаная серыя пра чыноўніцкі пул, які бачыць калектыўны сон пра пахаванне «першай асобы» — самы ўдалы з трох фільмаў. Адсылаючы да інфернальнасці і гумару «Мёртвых душаў» Гогаля, абсурду твораў Кафкі, «Прыснілася» выводзіць свой сон Розума. І цэнтральнае месца ў гэтай містычнай фантасмагорыі належыць Алегу Гарбузу — акцёр-купалавец выконвае ў стужцы ролю Галоўнага Чыноўніка аднога з міністэрстваў. Персанаж Гарбуза варты жалю і смеха, але артыст не пазбаўляе яго чалавечнасці, і ад таго вобраз становіцца аб’ёмным, надаючы ўсёй навэле эмацыйнай выразнасці.

У цэлым, у эпізодзе добры ўвесь акцёрскі ансамбль: Аляксандр Гарцуеў, Сяргей Чуб, Кацярына Жалудок — тут у кожнага супрацоўніка міністэрства ёсць свае аблічча. Варта адзначыць і працу мастака-пастаноўшчыка (Аляксандр Адамаў), аператара (Данііл Гаёў), якім удалося стварыць кафкіянскую безпаветраную прастору абстрактнага міністэрства. Акрамя таго, у «Прыснілася» аўтары, нарэшце, даюць гледачу надзею ў адрозненні ад папярэдній серый — і ў кабінетах дзяржаўных структур людзі мараць пра перамены.
Страшней, чым «Чорнае люстэрка»: якім атрымаўся беларускі серыял-анталогія «Працэсы»?

Кадр з эпізода «Прыснілася» серыяла «Працэсы». Скрын з экрана.

Мяркую, што чацвёртая серыя стане кульмінацыя серыяла. Навэла, у якой іграюць Зоя Белахвосцік і расійская актрыса Яна Стаянава, вырашана ў жанры сацыяльная драма.

Так прарыў ці не?

Па канцэпце — так. Замахнуўшыся на складанейшы жанр, Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй паспрабавалі распавесці пра самае галоўнае — пра тое, што адбываецца з людзьмі рэжыма і грамадствам у часы «прыцемкаў дыктатуры». Куды вядуць тыя працэсы, якія мы можам назіраць у актуальным часе — да якіх зменаў у свядомасці. Серыял складываецца ў пэўны гратэскны партрэт зла. Вядома, прыняць камедыю, якая на нашых вачах пераўтвараецца ў фільм жахаў, часам не дазваляе наша траўма. Ды складана дыстанцыявацца ад гвалту на экране. Але «Працэсы» ў абсурдным мастацкім ключы спрабуюць адрэфлексаваць ды нават адказаць на «нармалізацыю» рэпрэсій і беззаконня ў Беларусі — і гэта варта ўвагі.

Паказ серыяла ў кінатэатры Kinoteka PKiN адбудзецца сёння а 19:00 у варшаўскім Палацы культуры і навукі.

Поделиться

Последние новости

Спасенные белорусские альпинистки рассказали, как выжили в горах Турции

Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…

16 часов назад

Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

17 часов назад

5 признаков того, что ваши отношения с бывшим партнёром токсичны

Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.

17 часов назад

Тренер футбольного клуба из Англии связал неудачи своей команды с призраками

Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…

19 часов назад

Под Мозырем отец сажал сына на цепь, чтобы тот делал «домашку». Ребенок не мог даже поесть и сходить в туалет

В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…

19 часов назад

Доллар снова побил исторический максимум

На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…

19 часов назад