Столінскія медыкі для былых калег зрабілі свята

Святочнае мерапрыемства адбылося ў Столінскай ЦРБ у Дзень пажылых людзей.

На канцэрт былі запрошаны тыя, хто прысвяціў сваё жыццё медыцыне, хто працаваў дзеля аховы здароўя людзей у Столінскім раёне і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Такіх людзей 834 чалавекі. Акрамя таго, у актавую залу бальніцы прыйшлі і тыя, хто зараз працуе тут.

Да прысутных звярнуўся галоўны ўрач Столінскай ЦРБ Пётр Аркадзьевіч Пашкевіч: “З вялікай павагай мы ўспамінаем былых работнікаў. Вы перадалі свае ўменні і навыкі работы па ахове здароўя насельніцтва тым, хто прыйшоў на змену Вам. У кожным узросце ёсць моманты, якія прыносяць хвіліны радасці. І Ваш узрост – не выключэнне”.

З пажаданнямі  дабра і шчасця ад Столінскага райвыканкама і раённага Савета ветэранаў звярнулася да прысутных старшыня Столінскага раённага Савета ветэранаў Валянціна Васільеўна Мірановіч. “Ой, каму я патрэбен? – пачала сваё выступленне Валянціна Мірановіч. – Такія словы часта чую ад пажылых людзей, ад ветэранаў. Таму заўжды адказваю: дзецям, унукам, праўнукам, якім патрэбен Ваш жыццёвы вопыт”.

Былая галоўная медыцынская сястра бальніцы Ніна Навумаўна Мельнік выказала словы ўдзячнасці адміністрацыі Столінскай ЦРБ за ўвагу і запрашэнне на свята і пажадала ўсім шчасця і здароўя.

Кожны пажылы чалавек, які працаваў у сістэме аховы здароўя раёна, у  сувязі з Днём пажылых людзей ад прафкама Столінскай  ЦРБ атрымаў грашовую дапамогу ў памеры 1 базавай велічыні. Такую ж прэмію атрымалі і тыя медработнікі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку і працягваюць сваю працоўную дзейнасць.

Шыкоўную святочную праграму падрыхтавалі работнікі культуры. На сцэне выступілі ўдзельнікі тэатра “Пагарынне” (рэжысёр Іна Філановіч), Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук).

Вядучыя Паўлінка (Іна Філановіч) і Адольф Быкоўскі (Дзмітрый Цярлецкі) з камедыі Янкі Купалы не проста аб’яўлялі канцэртныя нумары, а паказвалі некаторыя дзеі са спектакля “Паўлінка”. Асабліва спадабаўся прысутным пан Адольф у вельмі прыгожым касцюме.

З сольнымі нумарамі выступілі Ніна Комік, Ніна Дабрынец, Валянціна Сень. Жартоўнай песняй падтрымала вясёлы настрой прысутных Таццяна Вабішчэвіч. “Егіпецкі танец” паказала Ірына Дульская, а Маша Васькіна выканала песню “Барышня”.

Старшыня прафкама Столінскай ЦРБ, урач-хірург Віктар Іванавіч Майсюк, выказаў словы падзякі артыстам за падораныя хвіліны радасці: “Наша Столінскае Палессе багата на таленты. Галасы людзей, якія выступілі сёння на гэтай сцэне, гучаць не толькі на святочных пляцоўках нашага краю, але і за мяжой. Вялікі дзякуй Вам за Вашу творчасць!”.

Віктар Майсюк запрасіў ўсіх, хто прыйшоў на канцэрт,  прайсціся па калідорах месца былой працы, зайсці ў аддзяленні, пагутарыць з калегамі, убачыць, што змянілася ў бальніцы.

Поделиться

Последние новости

Как сделать дистиллированную воду

Это несложно, но довольно муторно.

9 минут назад

Творожные бейглы из двух ингредиентов

Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…

10 минут назад

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

5 часов назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

15 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

15 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

15 часов назад