20 сентября 2024, пятница11:50

Общество

Столінскія артысты прадставілі Брэстчыну на рэспубліканскім фестывалі “Берагіня”

1 июля 2016, 17:23

Творчая дэлегацыя Століншчыны прыняла ўдзел у ІХ рэспубліканскім фестывалі-конкурсе фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які адбыўся ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці.

Аб гэтым паведаміла Медиа-Полесью намеснік дырэктара Столінскай раённай клубнай сістэмы Ніна Лісавец.

Дзелячыся ўражаннямі ад фестывалю з карэспандэнтам сайта, Ніна Лісавец адзначае:

– Прыемна, што прадстаўляць Брэстчыну на такім унікальным фестывалі запрасілі творчыя калектывы з нашага раёна. Узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” і ўзорны  ансамбль фальклорнага танца «Ніва» – адзіныя ў раёне калектывы з устаноў культуры, якія займаюцца вывучэннем побытавых танцаў, звычаяў і абрадаў. У сучасны час убачыць самабытныя танцы, пачуць даўно забытыя песні – даволі рэдкая з’ява. Менавіта фестываль “Берагіня” дае магчымасць узнаўляць фальклорны скарб кожнага куточка нашай Беларусі.

У конкурснай праграме ўзорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” (кір. Ірына Ляшкевіч) атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі адразу ў трох намінацыях: “За любоў і павагу да традыцыйнай спадчыны свайго  краю”, “За зберажэнне, папулярызацыю і творчы падыход у дэманстрацыі народнага касцюма, ад беларускага Фонда культуры дыпломам “За высокае майстэрства мастацкага чытання” узнагароджана Настасся Пашкавец.

Узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” з кіраўніком Ірынай Ляшкевіч на фестывалі “Берагіня”

Прэзентавалі  выставу дэкаратыўна-прыкладнога ўдзельнікі гурткоў Фядорскага Дома народнай творчасці (дырэктар Святлана Цітко). Удзельніца гуртка Ксенія Петрукоўская атрамала дыплом  “За пераемнасць традыцый вырабу з прыродных матэрыялаў”.

Выхаванцы Фядорскага Дома нарднай творчасці са Святланай Цітко. (Другая справа Ксенія Петрукоўская)

Узорны  ансамбль фальклорнага танца «Ніва» (кір. Васіль Ільінскі) змагаўся ў конкурснай праграмме сярод удзельнікаў танцавальных пар. Ансамблю  прадэманстраваў ажно 14 самабытных мясцовых танцаў.

Узорны  ансамбль фальклорнага танца «Ніва» з кіраўніком Васілём Ільінскім

Кожны ўдзельнік калектыву ўзнагароджаны дыпломам і каштоўнымі падарункамі ў конкурсе дуэтаў і выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў “За пераемнасць і працяг традыцый свайго краю”, а таксама ў конкурсе сольных танцаў у намінацыі “Мікіта”. Дуэт Івана Шпакевіча і Вольгі Аблавушка дайшоў да фіналу. Інструментальную групу ансамбля склалі Таццяна Нагар і Ала Ільінская, Ірына Ляшкевіч і Васіль Ільінскі.

Ніна Лісавец падкрэсліла, што столінскія артысты годна прадставілі Брэстчыну на фестывалі і выразіла падзяку калектавам “Згадка” і “Ніва” за іх прафесіяналізм, любоў да фальклорнай спадчыны, а тасама выхаванцам і кіраўнікам гурткоў Фядорскага Дома народнай творчасці.

Па заканчэнні конкурсаў адбылося пасяджанне “круглага стала”, дзе думкамі падзяліліся кіраўнікі калектываў.

Непасрэдна ўдзельнікамі фестывалю сталі каля 1.000 канкурсантаў з усёй краіны, у якасці гасцей выступілі фальклорныя калектывы сталых узростаў. Удзел у фестывалі прынялі прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама замежныя творчыя калектывы (Сербія, Чэхія, Літва, Польша і Расія).


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru