Категории: Культура

Століншчына прыняла міжнародны “Фестываль журавін”

У пяты раз свята ў гонар журавін адбылося ў вёсцы Альманы. Цяпер яно стала міжнародным.

Святочная праграма пачалася з харэаграфічнай кампазіцыі “Я збіраю журавіны” і тэатралізаванага шэсця ў накірунку святочнай сцэны. Балотная Гаспадыня, Журавінавы Кароль і Каралева, Альман і Альманка віталі альманцаў і гасцей фестывалю.

Танцы, песні, частаванне стравамі з журавін, выставы-продажы вырабаў самадзейных майстроў, выставы бібліятэк, творчых гурткоў, сельвыканкамаў, цэнтра турызму, заказнікаў “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” і іншыя  працавалі на працягу фестывалю.  Творчыя калектывы Століншчыны, а таксама іншых рэгіёнаў Брэстычны,  Украіны і Польшчы падтрымлівалі святочны настрой. 

Можна было набыць у гэты дзень журавіны. За кілаграм балотных ягад прасілі 5-6 рублёў.  

Упершыню свята журавін адбылося ў 2011 годзе ў Альманах, у вёсцы, жыхары якой спрадвеку збіралі і збіраюць карысную ягаду ў Альманскіх балотах. Збіраюць журавіны не толькі альманцы. За ягадай у Альманскія балоты кожную восень накіроўваюцца палешукі з многіх беларускіх і ўкраінскіх вёсак.

У межах “Фестывалю журавін” арганізатары правялі тры міжнародныя конкурсы: конкурс фотаработ “Жыццё на Альманскіх балотах”, конкурс дзіцячых малюнкаў “Падарожжа за журавінамі”, конкурс “Лепшы касцюм Балотнага царства”. На свяце падвялі іх вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў.

Цёпла віталі гледачы пераможцаў конкурсу “Лепшы касцюм Балотнага царства”. “Каралева журавіна”, “Журавінавы вожык”, “Журавінка” – назвы некаторых касцюмаў, што былі прадстаўлены ў час дэфіле. 

Прадстаўнікі сельвыканкамаў адзначылі лепшых нарыхтоўшчыкаў і збіральнікаў журавін каштоўнымі падарункамі. Сярод іх і Ганна Шубіч з Альман. У свае 76 гадоў паляшучка за сезон збірае ў балоце каля 500кг журавін.

Дзякуючы праграме “Беларусь – Украіна”  тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін “Усходняга партнёрства” раённае свята журавін у гэтым годзе стала міжнародным фестывалем. Заяўка мясцовага экалагічнага фонду “Заказнікі Брэсцкай вобласці” была падтрымана праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне ўмоў для сумеснага кіравання і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў водна-балотнага ўгоддзя” Трансгранічная Рамсарская тэрыторыя “Альманы – Пераброды”.

Тут можна ўбачыць свята журавін  у Альманах у 2013 годзе і фотарэпартаж са свята журавін у 2015 годзе. У наступны раз свята ў гонар журавін пройдзе праз два гады – у 2020 годзе. 

ДАВЕДКА МП

Ідэя свята журавін на Століншчыне належыць намесніку дырэктара ДУК “Столінская раённая клубная сістэма” Ніне Лісавец. Яна нарадзілася ў Альманах, дзе з малых год разам з родзічамі і аднавяскоўцамі збірала журавіны. Падчас вучобы дзяўчына напісала дыпломную работу пра свята журавін. У мясцовым аддзеле культуры было вырашана выкарыстаць працу Ніны Лісавец і арганізаваць свята журавін менавіта ў Альманах, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.

Больш здымкаў – у соцсетках “Одноклассники” и “ВКонтакте“.

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

3 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

12 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

13 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

13 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

13 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

16 часов назад