Выйшаў першы альбом палескага калектыву Kaliažanki “Узыйдзі, яснэе сонцэ”. Пра гэта паведаміла ініцыятарка крэатыўнай ідэі, удзельніца калектыву са Столішчыны, а дакладней з вёскі Мачуль, Ірына Ляшкевіч. Песні ў альбоме сабраныя аўтэнтычныя, мясцовыя.
Спадарыня Ірына Ляшкевіч, паэтка, зараз жыве ў Польшчы, дзе ў мінулым годзе арганізавала гастролі “Каляжанак”.
Пра выхад альбому Ірына напісала на сваёй старонцы ў ФБ:
“У мяне сёння шчаслівы дзень. У Каляжанак маіх таксама. Першы альбом– тое, пра што мы марылі!
Некалі ў 2016 годзе на першым выступленні ў Польшчы нас многія прасілі прадаць альбом, пыталі, дзе можна нас паслухаць. Вось час настаў. Можна паслухаць, можна набыць.
Але лепш ужывую, бо мы вельмі файныя кабеты. На жаль, пакуль каляжанкі не могуць прыехаць, скончыліся візы. А гэта патрабуе цяпер вялікіх выдаткаў. Але спадзяемся, што знойдуцца зацікаўленыя людзі і нам дапамогуць.
Мы шчыра ўдзячны ўсім, хто прычыніўся да выдання гэтага альбома. А мне важна тое, што нарэшце ўсё, што магла зрабіць для захавання культурнай памяці сваёй вёскі, я зрабіла.
Альбом быў запісаны ў 2019 і 2023 гадах у Беларусі. На ім прадстаўлены 17 традыцыйных песень з вёсак Рамель, Альшаны, Мачуль Столінскага раёна, а таксама 2 танцавальныя творы”.
Спадарыня Ірына падзякавала ўсім, хто далучыўся да выпуску.
Як раней распавядала МП, у гурте “Каляжанкі” сабраліся жанчыны, каб спяваць для душы. Калектыў стаў папулярным не толькі ў Беларусі. Ірына Ляшкевічзбірала і запісвала ад старэйшых жанчын у вёсцы старадаўнія народныя песні. Потым падабрала сябровак, галасы якіх прыбліжаныя да аўтэнтычных. Назву выбралі “Каляжанкі”, што азначае – сяброўкі з агульнымі інтарэсамі.
Колішнія песні вельмі лірычныя, часам тужлівыя і журботныя. У нас прырода някідкая, не крыклівая, такія і людзі, такія і песні, спакойныя і пяшчотныя. Добрага жыцця не было. Усё перажытае ўлівалася ў песні каляндарна-абрадавыя, сямейна-бытавыя, – тлумачаць “Каляжанкі”. – Песня магла быць адна, а словы і матыў – у кожнай вёсцы адрозніваюцца, як і мова.
Паслухаць альбом можна на розных інтэрнэт-пляцоўках.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…
В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…
На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…