Сталіца Палесся тры дні будзе святкаваць свае 916-я ўгодкі
Пачынаючы з пятніцы, горад над Пінай распачне святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 916-м угодкам з моманту першага летапіснага ўпамінання. Праграма гулянняў насычаная, ўрачыстасці будуць адбывацца ў розных раёнах горада.
Пятніца, 4 кастрычніка
Гарадскі Дом культуры
12.00 – адкрыццё Міжнароднай універсальнай выставы-кірмаша «Пінскія таргі-2013».
Музей Беларускага Палесся (каля ўваходу)
10.00 – юбілейная выстава вучняў і выкладчыкаў дзіцячай школы выяўленчага мастацтва;
13.00 – пленэр вучняў дзіцячай школы выяўленчага мастацтва, канцэрт народнага ансамбля музыкі «Палескі сувенір».
Памятны знак у гонар 40-годдзя Вялікай Перамогі (вул. Леніна)
13.00 – канцэрт духавых аркестраў дзіцячых школ мастацтваў горада.
Дом культуры «Трыкатажнік» (каля ўваходу)
16.30 – канцэрт народнага хору ветэранаў;
17.30 – канцэрт народнага хору «Журавушка».
Субота, 5 кастрычніка
Гарадскі Дом культуры
10.00 – Міжнародная ўніверсальная выстава-кірмаш «Пінскія таргі-2013».
Плошча Леніна
10.00 – гандлёвы кірмаш «Гасцінна запрашаем» з удзелам народных майстроў;
11.00 – свята дзіцячых танцавальных калектываў «Танцуем разам!»;
12.00 – падвядзенне вынікаў гарадскіх аглядаў-конкурсаў «Кветкі ў горадзе-2013», «Фасад года-2013», агляд-конкурс добраахвотных дружын аховы правапарадку;
13.30 – канцэрт духавага аркестра горада Пінска і духавага аркестра горада Істры (Расія);
14.00 – урачыстае адкрыццё свята «Мой горад, ты мой лёс!»;
15.30 – канцэртная праграма духавага аркестра горада Істры (Расія), духавага аркестра горада Пінска і дзіцячых духавых аркестраў;
17.00 – святочная канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці «Наш горад сустракае сяброў!»;
18.30 – канцэртная шоу-праграма калектываў сучаснага танца і прадстаўнікоў рэп-культуры «Дыханне вуліц гарадскіх»;
20.30 – 22.00 – святочная дыскатэка з удзелам рэзідэнтаў клуба «Дыска-Піна» DJ Pros vet & DJ Maximoff, танцавальнай шоў-групы «Дэлайт» і салістаў эстраднай студыі «АБЛІЧЧА»;
22.00 – святочны феерверк «Зоры над Піной».
Новая набярэжная
9.00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар І.М.Кіеўца.
Спартовы комплекс «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»
9.30 – адкрыццё дзіцячага турніру па хакеі з шайбай «Кубак Пінска-2013»;
16.00 – чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ФК «Хваля-Пінск» – ФК «Ліда».
Музей Беларускага Палесся
10.00 – экспазіцыя «Рускі жывапіс канца XVIII – пачатак XIX стст.»
Гарадская канцэртная зала
10.30 – урачыстае адкрыццё;
17.00 – канцэрт гарадскога камернага аркестра.
Гарадскі парк культуры і адпачынку
11.00 – праца атракцыёнаў.
Цэнтральная бібліятэка
11.00 – дзень інфармацыі «Кнігі горада гартаючы…».
Вуліца Альхоўскіх, 10
11.00 – турнір па стрытболе.
Шахматна-шашачны клуб (вул. Каржа, 2)
12.00 – шахматная спартакіяда.
Вуліца Брэсцкая, 93
11.30 – адкрыццё дзіцячага кафэ.
Нядзеля, 6 кастрычніка
Музей Беларускага Палесся
12.00 – канцэртная праграма «Ля старых муроў» з удзелам ансамбля старадаўняй музыкі «Сальтарэла» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Панцэрны шыфт».
Вуліца Брэсцкая, 141 (мікрараён Загорскі)
11.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў ліцэя будаўнікоў.
Вуліца Фядотіва, 36 (інтэрнат)
12.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў каледжа лёгкай прамысловасці.
Праспект Жаўтоўскага, 101 (інтэрнат № 3)
12.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў каледжа машынабудавання.
Вуліца Цэнтральная, 5 (педкаледж)
12.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці вучэняў педагагічнага каледжа.
Сярэднія школы №№ 8, 15, 16, 18, гімназія № 3
12.00 – канцэрты мастацкай самадзейнасці вучняў, спартовыя спаборніцтвы
Дом культуры «Трыкатажнік» (каля ўваходу)
13.00 – свята народнай песні «Цяпло шчырага сэрца!»;
16.00 – канцэртна-забаўляльная праграма гарадскога духавага аркестра.
Гарадскі парк культуры і адпачынку
13.00 – канцэртная праграма «З днём нараджэння, горад над Пінай!»
Канцэртная зала
16.00 – канцэрт народнага інструментальнага ансамбля «Дыялог» дзіцячай школы мастацтваў № 2.
Гарадскі Дом культуры
18.00 – канцэрт ВІА «Лейся, песня» (Расія).
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.