19 декабря 2025, пятница16:25

Запись

Сталіца Палесся тры дні будзе святкаваць свае 916-я ўгодкі

2 октября 2013, 14:08

Пачынаючы з пятніцы, горад над Пінай распачне святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 916-м угодкам з моманту першага летапіснага ўпамінання. Праграма гулянняў насычаная, ўрачыстасці будуць адбывацца ў розных раёнах горада.

Пятніца, 4 кастрычніка

Гарадскі Дом культуры

12.00 — адкрыццё Міжнароднай універсальнай выставы-кірмаша "Пінскія таргі-2013".

Музей Беларускага Палесся (каля ўваходу)

10.00 — юбілейная выстава вучняў і выкладчыкаў дзіцячай школы выяўленчага мастацтва;

13.00 — пленэр вучняў дзіцячай школы выяўленчага мастацтва, канцэрт народнага ансамбля музыкі "Палескі сувенір".

Памятны знак у гонар 40-годдзя Вялікай Перамогі (вул. Леніна)

13.00 — канцэрт духавых аркестраў дзіцячых школ мастацтваў горада.

Дом культуры "Трыкатажнік" (каля ўваходу)

16.30 — канцэрт народнага хору ветэранаў;

17.30 — канцэрт народнага хору "Журавушка".

 

Субота, 5 кастрычніка

Гарадскі Дом культуры

10.00 — Міжнародная ўніверсальная выстава-кірмаш "Пінскія таргі-2013".

Плошча Леніна

10.00 — гандлёвы кірмаш "Гасцінна запрашаем" з удзелам народных майстроў;

11.00 — свята дзіцячых танцавальных калектываў "Танцуем разам!";

12.00 — падвядзенне вынікаў гарадскіх аглядаў-конкурсаў "Кветкі ў горадзе-2013", "Фасад года-2013", агляд-конкурс добраахвотных  дружын аховы правапарадку;

13.30 — канцэрт духавага аркестра горада Пінска і духавага аркестра горада Істры (Расія);

14.00 — урачыстае адкрыццё свята "Мой горад, ты мой лёс!";

15.30 — канцэртная праграма духавага аркестра горада Істры (Расія), духавага аркестра горада Пінска і дзіцячых духавых аркестраў;

17.00 — святочная канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці "Наш горад сустракае сяброў!";

18.30 — канцэртная шоу-праграма калектываў сучаснага танца і прадстаўнікоў рэп-культуры  "Дыханне вуліц гарадскіх";

20.30 — 22.00 — святочная дыскатэка з удзелам рэзідэнтаў клуба "Дыска-Піна" DJ Pros vet & DJ Maximoff, танцавальнай шоў-групы "Дэлайт" і салістаў эстраднай студыі "АБЛІЧЧА";

22.00 — святочны феерверк "Зоры над Піной".

Новая набярэжная

9.00 — адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар І.М.Кіеўца.

Спартовы комплекс "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт"

9.30 — адкрыццё дзіцячага турніру па хакеі з шайбай "Кубак Пінска-2013";

16.00 — чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ФК "Хваля-Пінск" — ФК "Ліда".

Музей Беларускага Палесся

10.00 — экспазіцыя "Рускі жывапіс канца XVIII — пачатак XIX стст."

Гарадская канцэртная зала

10.30 — урачыстае адкрыццё;

17.00 — канцэрт гарадскога камернага аркестра.

Гарадскі парк культуры і адпачынку

11.00 — праца атракцыёнаў.

Цэнтральная бібліятэка

11.00 — дзень інфармацыі "Кнігі горада гартаючы…".

Вуліца Альхоўскіх, 10

11.00 — турнір па стрытболе.

Шахматна-шашачны клуб (вул. Каржа, 2)

12.00 — шахматная спартакіяда.

Вуліца Брэсцкая, 93

11.30 — адкрыццё дзіцячага кафэ.

 

Нядзеля, 6 кастрычніка

Музей Беларускага Палесся

12.00 — канцэртная праграма "Ля старых муроў" з удзелам ансамбля старадаўняй музыкі "Сальтарэла" і клуба гістарычнай рэканструкцыі "Панцэрны шыфт".

Вуліца Брэсцкая, 141 (мікрараён Загорскі)

11.00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў ліцэя будаўнікоў.

Вуліца Фядотіва, 36 (інтэрнат)

12.00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў каледжа лёгкай прамысловасці.

Праспект Жаўтоўскага, 101 (інтэрнат № 3)

12.00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці вучняў каледжа машынабудавання.

Вуліца Цэнтральная, 5 (педкаледж)

12.00 — канцэрт мастацкай самадзейнасці вучэняў педагагічнага каледжа.

Сярэднія школы №№ 8, 15, 16, 18, гімназія № 3

12.00 — канцэрты мастацкай самадзейнасці вучняў, спартовыя спаборніцтвы

Дом культуры "Трыкатажнік" (каля ўваходу)

13.00 — свята народнай песні "Цяпло шчырага сэрца!";

16.00 — канцэртна-забаўляльная праграма гарадскога духавага аркестра.

Гарадскі парк культуры і адпачынку

13.00 — канцэртная праграма "З днём нараджэння, горад над Пінай!"

Канцэртная зала

16.00 — канцэрт народнага інструментальнага ансамбля "Дыялог" дзіцячай школы мастацтваў № 2.

Гарадскі Дом культуры

18.00 — канцэрт ВІА "Лейся, песня" (Расія).