Стацыянарная «Выстава праваслаўнай культуры» ў гэтыя дні адкрыта для наведвальнікаў Столінскага раённага краязнаўчага музея.
Дырэктар музея Святлана Вярэніч распавяла Медиа-Полесью:
– З 14 сакавіка па царквах Столінскага благачыння падарожнічала выстава старажытных абразоў «Выратаваныя хрысціянскія каштоўнасці». Гэта падарожжа завяршае стацыянарная «Выстава праваслаўнай культуры». Падчас яе дзеяння наведвальнікі музея атрымаюць магчымасць глыбей зразумець сутнасць хрысціянства, даведацца пра вытокі праваслаўнай царквы і яе лад, азнаёміцца з аблачэннем іерархаў.
Паколькі выстава працуе напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята – Вялікдзеня, супрацоўнікі музея абяцаюць пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй гэтага свята, са звычаем фарбавання велікодняга яйка і многімі іншымі цікавымі фактамі.
– Сёння, калі ідзе перагляд чалавечых каштоўнасцей, як мага часцей патрэбна звяртацца да нашай гісторыі, вытокаў. Лічу, што кожны, хто наведае наш музей і гэтую выставачную прастору, стане чысцей маральна і добрым душой, – дадала Святлана Вярэніч.
Выстава старажытных абразоў «Выратаваныя хрысціянскія каштоўнасці» і стацыянарная «Выстава праваслаўнай культуры» – з цыкла выстаў, якія арганізуе Столінскі раённы краязнаўчы музей у год культуры.
Музей працуе з 9.00 да 17.00 гадзін.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.